Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падаў у суд на сваю пляменьніцу і на New York Times


Мэмуары Мэры Трамп «Зашмат і ніколі досыць: як мая сям’я стварыла самага небясьпечнага чалавека ў сьвеце» на вітрыне кнігарні ў Александрыі, штат Вірджынія, ЗША, ліпень 2020 г.

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп судзіцца са сваёй пляменьніцай і з выданьнем New York Times за артыкул 2018 году, у якім сьцьвярджалася, што ён удзельнічае ў «сумнеўных падатковых схемах».

Як паведаміла BBC, ​ Мэры Трамп і журналісты газэты абвінавачваюцца ў змове з мэтай атрымаць канфідэнцыйныя дакумэнты. У пазове, пададзеным у суд у Нью-Ёрку, таксама сьцьвярджаецца, што 56-гадовая Мэры Трамп парушыла пагадненьне, якое забараняла ёй публікаваць дакумэнты.

У адказ Мэры Трамп назвала судовы пазоў прыкметай «адчаю».

Мэры Трамп раскрыла ў сваіх мэмуарах, апублікаваных у 2020 годзе, што была крыніцай інфармацыі для New York Times.

Дональд Трамп пасьлядоўна адмаўляе прэтэнзіі, выкладзеныя ў кнізе сваёй пляменьніцы «Зашмат і ніколі досыць: як мая сям’я стварыла самага небясьпечнага чалавека ў сьвеце». Ён падаваў у суд, каб заблякаваць публікацыю мэмуараў, але беспасьпяхова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG