Лідэра каталёнскіх незалежнікаў Карлеса Пудждэмона вызвалілі 24 верасьня падчас судовага пасяджэньня на італьянскай высьпе Сардынія.
Кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў міжнароднай групы Bellingcat Хрыста Грозеў заявіў, што КДБ Беларусі кантраляваў затрыманых на беларускай тэрыторыі ў ліпені 2020 году прадстаўнікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» пасьля іхнага перасячэньня расейска-беларускай мяжы.
Раней мянчук заяўляў пра катаваньні.
Тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядае «справу Ціханоўскага». Працэс ідзе ў закрытым рэжыме ў СІЗА-3. 7 верасьня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні судзьдзі Мікалая Бакунова (які разглядае справу) на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомля.
Пра гэта заявіў у Вільні камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Крыстафэр Каволі.
Пра гэты выпадак расказаў журналістам кіраўнік Лаворыскай памежнай заставы Літвы Аўрэліюс Кірылавас
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня павінен быў разгледзець справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.
Такое рашэньне прыняў 24 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК.
«Талібан», які ў жніўні вярнуўся да ўлады ў Афганістане, плянуе адрадзіць практыку цялесных пакараньняў
Шэсьць затрыманых работнікаў «Гродна Азоту» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ. Да некаторых здолеў трапіць адвакат, ім перадалі перадачы.
Родныя беларускіх палітвязьняў, якія зьядналіся ў ініцыятыву «Вызваленьне 2020», напісалі ліст папу Францішку.
Міжнародная арганізацыя патрабуе вызваліць Марфу Рабкову і іншых беларускіх палітвязьняў.
Аказалася, у Беларусі працягваюць зьбіраць подпісы супраць зьменаў у заканадаўства, якія супрацьстаялі б хатняму гвалту. Але калі пару гадоў таму такі збор шырока анансаваўся, цяпер усё адбываецца неяк таемна.
Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
ЗША варта разгледзець магчымасьць пашырэньня вайсковых кантактаў з Расеяй і, магчыма, дамовіцца аб назіраньні за баявымі вучэньнямі адзін аднаго, лічыць старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал арміі Марк Мілі.
Падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку з Уладзімерам Макеем фінскі міністар замежных справаў Пэка Хаавіста прапанаваў удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу. Раней яго аб гэтым прасіла Сьвятлана Ціханоўская.
Вярхоўны суд пакінуў у сіле пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў адрас Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла папраўкі, якія датычацца новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток – 2», сувэрэннага доўгу Расеі, таксама прапануецца ўвесьці санкцыі супраць 35 расейцаў за парушэньні правоў чалавека.
Былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона затрымалі на востраве Сардыніі, паведамляе агенцтва ANSA са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў AFP ягоны адвакат.
Пасьля прыпыненьня Генпракуратурай справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі ініцыятыва былых сілавікоў ByPol расказала пра новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей бярэ ўдзел у Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Мы сабралі асноўныя цытаты з выступаў беларускага міністра.
Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоў.
Тэатральны інстытут імя Зьбігнева Рашэўскага распачаў праграму падтрымкі прадстаўнікоў тэатральных прафэсіяў у Беларусі
На «Мапе пільных грамадзянаў», апублікаванай кібэрпартызанамі, я знайшоў шматкватэрны дом, у якім жыву.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў канчатковым чытаньні законапраект аб алігархах, прапанаваны раней прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім
Фінскага міністра цікавілі пытаньні правоў чалавека ў Беларусі, вялікай колькасьці палітвязьняў, міграцыі і дыялёгу па мірнай перадачы ўлады.
Польскі мікраблогер EXEN PL апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітары некалькі фатаздымкаў з імправізаванага лягеру ўцекачоў з Афрыкі, якія трапілі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Талібы зьдзяйсьняюць «маштабныя і сур’ёзныя» парушэньні правоў жанчын і дзяўчат у горадзе Герат на захадзе Афганістану, паведамляюць праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Інстытут правоў чалавека Ўнівэрсытэту Сан-Хасэ (SJSU).
Невядомыя ўзброеныя людзі ў Чачэніі затрымалі родных палітыка Ахмеда Закаева, які жыве ў эміграцыі ў Лёндане. Пра гэта рэдакцыі «Кавказ. Реалии» паведамілі крыніцы з раённага цэнтру Ачхой-Мартан.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году трое беларускіх палітыкаў заявілі пра намер стварыць уласныя партыі. Свабода пацікавілася, як з таго часу прасунулася партыйнае будаўніцтва.
Пра затрыманьне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал МУС Беларусі. Паводле ведамства, затрымалі сем жыхароў абласнога цэнтру ва ўзросьце ад 26 да 39 гадоў, датычных да групавога хуліганства і «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня».
Польская памежная служба заявіла, што ўжо доўгі час бачыць зь беларускага боку мяжы людзей у форме, не падобнай да формы памежнікаў Беларусі. Да таго ж раней іх на мяжы ня заўважалі, гэта можа значыць, што гэтыя людзі не належаць да памежных войскаў.
Яны нібыта інфармуюць «калектыўны Захад» пра спробы абысьці санкцыі.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала забарону амэрыканцам купляць і прадаваць расейскія сувэрэнныя даўгавыя абавязаньні ня толькі на першасным, але і на другасным рынку.
У сваім выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН у Нью-Ёрку прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду зноў заклікала вывесьці расейскія войскі з Прыднястроўя.
Расея заклікала Ізраіль прыцягнуць ЗША да трохбаковых перамоваў на найвышэйшым узроўні аб Сырыі. Пра гэта паведамляе партал Axios са спасылкай на высокапастаўленых ізраільскіх прадстаўнікоў.
Хто правакуе міграцыйны крызіс і як ён можа быць выгадны Крамлю, «Настоящее время» спыталася ў беларускага палітоляга Паўла Вусава, які цяпер жыве ў Польшчы.
Журналіст, блогер, музычны крытык Арцемій Троіцкі разважае, чаму беларусам не ўдалося перамагчы ў жніўні-верасьні 2020 году, якія формы культурнага супраціву могуць быць эфэктыўнымі, хто найбольш пацярпіць ад мігранцкага крызісу і ў які Менск ён хоча прыехаць у агляднай будучыні.
Прэзыдэнтка Эўрапейскага студэнцкага саюзу (ESU) Марціна Дарманін зьвярнулася зь лістом да міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і дырэктара Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН Беларусі Руслана Шайко. З інстытуту звольненыя амаль усе чальцы свабоднага прафсаюзу
Некаторыя зь фігурантаў «справы анархістаў» паведамілі родным у лістах, што скончылі знаёміцца з матэрыяламі справы.
IT-кампанія PandaDoc прыцягнула новыя інвэстыцыі і цяпер яе ацэньваюць больш чым на мільярд даляраў, паведаміла выданьне Techcrunch.
Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой» узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
Бацька чатырох дзяцей, 33-гадовы Максім Шаўлінскі з Воршы — адзін з 13 асуджаных па палітычных матывах, хто быў памілаваны і вызвалены паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп судзіцца са сваёй пляменьніцай і з выданьнем New York Times за артыкул 2018 году, у якім сьцьвярджалася, што ён удзельнічае ў «сумнеўных падатковых схемах».
Беларусь скарысталася тым, што ўкраінскі суд часова спыніў дзеяньне рашэньня аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі, і істотна павялічыла яе пастаўкі ва Ўкраіну.
Два агенцтвы ААН запатрабавалі даць неадкладны доступ да заяўнікаў на прыстанішча, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Раней у гэтым раёне чацьвярых мігрантаў знайшлі мёртвымі.
Талібы, якія вярнуліся да ўлады ў Афганістане, просяць даць ім слова на Генэральнай Асамблеі ААН, якая праходзіць на гэтым тыдні ў Нью-Ёрку.
Беларусы абмяркоўваюць сьпісы «пільных грамадзян», якія летась рабілі паведамленьні ў міліцыю.
Загрузіць яшчэ