Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Санкцыі супраць Беларусі прывядуць да зьніжэньня ўраджайнасьці ў сьвеце». 5 цытатаў Макея з выступаў у Нью-Ёрку


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей бярэ ўдзел у Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Мы сабралі асноўныя цытаты з выступаў беларускага міністра.

Пра санкцыі супраць «Беларуськалію» і голад

У сваім выступе на саміце ААН аб харчовых сыстэмах Макей раскрытыкаваў санкцыі супраць калійнай галіны Беларусі і заявіў пра глябальныя наступствы для харчовай бясьпекі.

  • «Бяздумны санкцыйны ціск заходніх краін на Беларусь ставіць пад пагрозу глябальную харчовую бясьпеку».
  • «Адсутнасць на сусьветным рынку беларускіх калійных угнаеньняў, якія займаюць 20% рынку, апрыёры вядзе да значнага зьніжэньня ўраджайнасьці ў сельскай гаспадарцы. Дэфіцыт калійных угнаеньняў на сусьветным рынку прагназавана прывядзе да росту іх цэнаў і, як вынік, да росту цэнаў на прадукты. Недапушчэньне беларускіх калійных угнаеньняў на эўрапейскі рынак таксама нэгатыўна паўплывае на сельскагаспадарчы сэктар эканомікі самога ЭЗ».
  • «На фоне таго факту, што амаль два мільярды чалавек у сьвеце недаядаюць, недапушчальна выкарыстаньне харчоў і злучальных ланцужкоў у якасьці інструмэнту палітычнага ціску і эканамічнага шантажу».

Пра аднабаковы ціск на Беларусь

Макей узяў удзел у міністэрскай сустрэчы краін – удзельніц Групы сяброў у абарону Статуту ААН у тэме процідзеяньня аднабаковым прымусовым мерам.

Група была створаная з ініцыятывы Вэнэсуэлы ў ліпені 2021 году. У яе ўваходзяць Альжыр, Ангола, Беларусь, Балівія, Вэнэсуэла, Іран, Камбоджа, Кітай, КНДР, Куба, Лаос, Нікарагуа, Палестына, Расея, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сырыя, Экватарыяльная Гвінэя і Эрытрэя.

  • «Мы цалкам згодныя з тым, што сёньня ў сьвеце назіраецца тэндэнцыя ўзмацненьня ўнілятэралізму і адвольных дзеяньняў, у тым ліку накладаньня аднабаковых прымусовых мер. Гэтыя меры пагражаюць глябальнай бясьпецы і бясьпецы канкрэтных краін у прыватнасьці і мацней за ўсё ўзьдзейнічаюць на найменш абароненыя групы насельніцтва ў гэтых краінах,
  • «Адна з галоўных мэтаў нашай сёньняшняй сустрэчы, якую мы разглядаем як сумесны адказ, — гэта менавіта павышэньне інфармаванасьці аб нэгатыўным узьдзеяньні аднабаковых прымусовых мер, асабліва на здароўе і дабрабыт звычайных людзей, жанчын, дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасьцямі і людзей у цяжкіх жыцьцёвых сытуацыях».

З кім сустракаўся Макей

У Нью-Ёрку міністар замежных спраў Беларусі сустрэўся зь міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Сырыі, Вэнэсуэлы, Турэччыны, Сэрбіі і Фінляндыі, Ямайкі, Мазамбіку, Віетнаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG