Некаторыя краіны Эўрапейскага Зьвязу паставілі пытаньне аб магчымасьці адмены бязьвізавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, а таксама з Украінай, Грузіяй і Малдовай з прычыны злоўжываньняў з боку грамадзян гэтых краін.
КДБ паведаміў, што спыніў дзейнасьць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы рух». Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленыя КДБ Канстанцін Бычак.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак заявіў, што яго «пранесла» і ён не заразіўся каранавірусам, нягледзячы на тое, што, паводле яго слоў, цэлы дзень меў зносіны з хворым на каранавірус ад’ютантам.
У рэдакцыі падкрэсьліваюць, што гатовыя ліквідаваць парушэньні, выяўленыя ў публікацыі выданьня дзяржаўнымі органамі.
Жыхары Беларусі сталі купляць менш нехарчовых тавараў. Разьбіраемся, якіх.
Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні родным загінулых, Лукашэнка — загінулага.
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве?
29 верасьня Вярхоўны суд адмовіў Таварыству беларускай мовы ў задавальненьні скаргі на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі ацаніў сыход амэрыканскіх войскаў з Афганістану як «стратэгічны правал», настойваючы на тым, што працэс эвакуацыі быў арганізаваны добра.
Менавіта з гэтым, на думку Ільвы Югансан, зьвязаныя спробы кіраўніка Беларусі «выпхнуць» мігрантаў у Эўразьвяз.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы ад імя жанчын Беларусі, атрымала прэмію «Змагар за свабоду» (Freedom Fighter Award) Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis, CEPA).
Дзяржсакратар Блінкен заявіў, што Вашынгтон будзе і далей заклікаць Маскву выконваць свае абавязаньні, уключаючы гарантыі асноўных свабодаў.
Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». Пры спробе зайсьці на kp.by зь Беларусі выдаецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне.
Прадстаўнічыя міжнародныя арганізацыі зьвярнуліся да беларускага Міністэрства юстыцыі з заклікам не ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт і адклікаць пазоў зь Вярхоўнага суду.
Законапраект аб зьмяненьні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.
Палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі адказвае на пытаньне, чаму ўладны праект новай Канстытуцыі зноў «недапрацаваны», тлумачыць, чаго баіцца Лукашэнка, і заяўляе, што той хоча даседзець у сваім крэсьле як мінімум да 2025 году.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі паведаміў, што 2 кастрычніка прыляціць у Тбілісі. Фота авіябілета з Кіева палітык апублікаваў у фэйсбуку.
Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, выступіла на сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры, дзе Калесьнікаву абвясьцілі ляўрэаткай прэміі імя Вацлава Гавэла ў 2021 годзе. Тацяна атрымала ўзнагароду ад імя Марыі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач пракамэнтаваў сытуацыю з палітзьняволенымі ў Беларусі.
У праграме Рускай службы радыё Свабода «Грані часу» яе вядоўца Мумін Шакіраў і Андрэй Іларыёнаў разважаюць наконт будучыні адносін Расеі і Беларусі. Андрэй Іларыёнаў — былы дарадца Ўладзімера Пуціна па эканоміцы, цяпер старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтру палітыкі бясьпекі, жыве ў ЗША.
Ва ўнівэрсытэт Кабула перасталі пускаць жанчын — як студэнтак, так і выкладчыц. Забарона будзе захоўвацца «да таго часу, пакуль для ўсіх не забясьпечаць сапраўднае ісламскае асяродзьдзе».
27 верасьня сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі. Замест яго выдаецца стандартнае паведамленьне пра тое, што доступ абмежаваны на падставе рашэньня Мінітэрства інфармацыі. Рэдакцыя Hrodna.life запусьціла люстэркі і турба-старонкі.
Рэфэрэндум аб новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазьней за люты 2022 году, заявіў на адмысловай нарадзе Аляксандар Лукашэнка.
Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла зь відэазваротам перад удзельнікамі пасяджэньня 48-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН.
У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс, спасылаючыся на новы даклад Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў.
Пра гэта стала вядома зь ліста палітвязьня Мікалая Статкевіча з-за кратаў.
Позна ўвечары ў пятніцу 16-гадоваму іракцу, які быў у цяжкім стане, удалося разам зь сям’ёй перабрацца зь Беларусі на польскі бок. Але неўзабаве ўсю сямʼю польскія памежнікі вярнулі ў Беларусь. Уначы 16-гадовы хлопец памёр, — паведаміў польскі фонд «Выратаваньне».
Беларуская спартоўка-коньніца Вольга Сафронава на пачатку верасьня пакінула Беларусь і атрымала ў Польшчы гуманітарную візу.
Эксклюзіўнае інтэрвію былога польскага дысыдэнта, грамадзкага дзеяча, заснавальніка і галоўнага рэдактара папулярнага польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адама Міхніка.
У Кіеве параілі Аляксандру Лукашэнку задумацца над захаваньнем сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, каб не ператварыцца ў прыдатак Расеі.
Паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў выбараў, якія адбыліся ў Нямеччыне 26 верасьня, 206 месцаў у 709-мандатным Бундэстагу атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны.
МЗС Украіны назвала палітычным і эканамічна неабгрунтаваным падпісаньне Вугоршчынай дамовы з расейскім «Газпромам» аб пастаўках прыроднага газу ў абыход украінскай тэрыторыі.
У красавіку супрацоўнікі Сьледчага камітэту Беларусі чатыры дні знаходзіліся ва Ўкраіне і праводзілі сьледчыя дзеяньні ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласьці.
Заява прагучала на нарадзе з кіраўнікамі сілавога блёку падчас абмеркаваньня сытуацыі зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу. Аляксандар Лукашэнка выказаўся і аб мяжы з Украінай.
Польскія сілавікі заявілі пра сувязь кожнага пятага затрыманага на польска-беларускім памежжы з Расеяй. У 50 чалавек знайшлі доказы іх датычнасьці да ўзброеных фармаваньняў на Блізкім Усходзе.
У расейскай турме ў Курску чакае «зваротнага этапу» ў Белгарад беларус Вадзім Дубойскі. Яго затрымалі ў Расеі на патрабаваньне беларускіх уладаў. Вадзіму пагражае ў Беларусі да 8 гадоў калёніі за «масавыя беспарадкі».
Рух «Талібан», які пасьля захопу ўлады ў Афганістане абвясьціў аб стварэньні Ісламскага Эмірату Афганістан, накіраваў у апошнія дні вайсковыя падразьдзяленьні ў правінцыю Тахар «для ліквідацыі пагроз бясьпекі і іншых патэнцыйных пагроз».
Што на сёньня вядома пра тое, у якіх умовах засуджаных блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна трымаюць, як да іх ставяцца, які стан здароўя палітвязьняў?
Паводле афіцыйных зьвестак, толькі 1,4% праўных актаў у Беларусі выдаюцца па-беларуску, вынікае з адказу Нацыянальнага цэнтру праўнай інфармацыі на запыт ініцыятывы «Ўмовы для мовы».
Год таму Свабода езьдзіла ў Наваградак, каб убачыць пратэсты ў рэгіёнах. Сёлета мы гаворым зь мясцовымі актывістамі пра тое, што зьмянілася за гэты час. Мы не называем імёнаў, каб не нашкодзіць героям.
Адстаўка Ангелы Мэркель моцна зьмяніла расстаноўку палітычных сілаў у Нямеччыне. У наступны ўрад абавязкова ўвойдуць «Зялёныя» і лібэралы. Але хто яго ўзначаліць?
Журналіст Дзяніс Івашын напісаў жонцы Вользе ліст у дзень, калі споўнілася паўгода пасьля ягонага затрыманьня. Ён расказвае пра вясёлку за кратамі і заняткі спортам.
Кіраўніца цэнтру Lawtrend Вольга Смалянка пракамэнтавала заяву кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея пра дзейнасьць беларускага прадстаўніцтва ААН.
Пра гэта Свабодзе паведаміў брат Натальлі Генадзь Касьян. У судзе яму сказалі, што «прадстаўленьне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.
Паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў, перамога на парлямэнцкіх выбарах дасталася СДПГ. Аднак гэта яшчэ не азначае, што менавіта яе прадстаўнік стане канцлерам — перавага над правацэнтрыстамі даволі нязначная.
Тратыл і плястыд, прарыў мяжы на джыпе, 900 тысяч даляраў за канапай Ціханоўскага. Прыгадваем дзіўныя справы ад беларускіх спэцслужбаў, многія зь якіх падобныя адна да адной.
Загрузіць яшчэ