Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерны арсэнал у сьвеце перавысіў 13 тысячаў боегаловак, — дасьледаваньне


Ядзерная ракета ў шахце
Ядзерная ракета ў шахце

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс, спасылаючыся на новы даклад Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў.

«Нягледзячы на прагрэс у скарачэньні арсэналаў ядзернай зброі з часоў халоднай вайны, сукупны сусьветны запас ядзерных боегаловак застаецца на вельмі высокім узроўні: на пачатак 2021 году дзевяць краінаў валодалі прыкладна 13 100 боегалоўкамі», — адзначаецца ў дасьледаваньні.

«Прыблізна 91% усіх ядзерных боегаловак належыць Расеі і Злучаным Штатам, у кожнай зь якіх ёсьць каля 4000 боегаловак у апэратыўных вайсковых арсэналах», — канстатуюць навукоўцы.

У глябальным маштабе агульныя запасы ядзернай зброі скарачаюцца, але тэмпы скарачэньня запавольваюцца ў параўнаньні з папярэднімі 30 гадамі. Скарачэньне адбываецца толькі таму, што ЗША і РФ займаюцца дэмантажом боегаловак, зьнятых раней з узбраеньня.

Што тычыцца боегаловак, якія замацаваныя за апэратыўнымі сіламі, то іх агульная колькасьць ізноў павялічваецца, адзначаюць амэрыканскія экспэрты. Паводле іх дадзеных, у Францыі і Ізраілю запасы адносна стабільныя, а Кітай, Індыя, КНДР, Пакістан, Расея і Вялікая Брытанія павялічваюць арсэналы ядзернай зброі.

Прыкладна 2 тысячы боегаловак ЗША, Расеі, Вялікай Брытаніі і Францыі знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасьці да выкарыстаньня ў кароткія тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG