Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двум магілёўцам вынесены прысуд «за распальваньне сацыяльнай варажнечы» ў сацсетках


Магілёўскі абласны суд

Двум магілёўцам вынесены абвінаваўчы прысуд за «распальваньне сацыяльнай варажнечы» ў сацыяльных сетках

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Кожнаму з асуджаных прызначана 5 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Слуханьне справы адбылося сёньня ў Магілёўскім абласным судзе. Паводле БЕЛТА, падчас судовага разбору было ўстаноўлена, што два абвінавачаныя ў студзені 2021 году стварылі і разьмясьцілі на старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram відэаролік. Ён утрымліваў актыўныя заклікі да гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

«Маладыя людзі заклікалі на відэа зьбіваць супрацоўнікаў АМАП і іншых праваахоўнікаў, — адзначылі ў пракуратуры. — У гэтым жа роліку быў паказаны іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з пратэставай атрыбутыкай. Пасьля свой учынак фігуранты крымінальнай справы патлумачылі алькагольным ап’яненьнем і ўплывам на іх інфармацыі ад дэструктыўных групаў у сацыяльных сетках».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG