Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіне, Грузіі, Малдове Эўразьвяз можа скасаваць бязьвіз за злоўжываньні


Некаторыя краіны Эўрапейскага Зьвязу паставілі пытаньне аб магчымасьці адмены бязьвізавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, а таксама з Украінай, Грузіяй і Малдовай з прычыны злоўжываньняў з боку грамадзян гэтых краін.

Пра гэта гаворыцца ва ўнутраным дакумэнце ЭЗ, які трапіў у распараджэньне RFE/RL.

Дакумэнт, датаваны 27 верасьня, стаў вядомы напярэдадні паездкі старшыні Эўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен на Заходнія Балканы. Чакаецца, што дзяржавы-ўдзельніцы абмяркуюць гэтае пытаньне 13 кастрычніка.

Злоўжываньні, якія выклікалі раздражненьне ў краінах ЭЗ, — гэта незаконнае пражываньне бязьвізавых грамадзян і неабгрунтаваныя хадайніцтвы аб наданьні прыстанішча.

Згодна з дакумэнтам, Нямеччына, Францыя і Італія апошнім часам усё больш расчараваныя злоўжываньнем бязьвізавым рэжымам. У дакумэнце згадваецца рост «правапарушэньняў, зьвязаных зь несанкцыянаваным пражываньнем» з боку грамадзян Альбаніі, Малдовы, Украіны і Сэрбіі.

У дакумэнце таксама гаворыцца аб павелічэньні больш як на 50 працэнтаў за апошнія тры месяцы хадайніцтваў аб прыстанішчы ад грамадзян Грузіі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2019 году, да пандэміі каранавірусу.

Мэханізм адмены візаў прадугледжвае, што павелічэньне больш як на 50% выпадкаў незаконнага знаходжаньня або зваротаў аб прыстанішчы зь нізкім узроўнем зацьвярджэньня можа прывесьці да паўторнага ўвядзеньня візаў.

Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер пазьней абверг інфармацыю, што некаторыя краіны ЭЗ паднялі пытаньне магчымай адмены бязьвізавага рэжыму з шэрагам краін, у тым ліку з Украінай і Малдовай.

  • Візавы рэжым ЭЗ для Чарнагорыі, Сэрбіі і Паўночнай Македоніі быў адменены ў сьнежні 2009 году, для Альбаніі і Босьніі ў 2010 годзе, для Малдовы ў 2014 годзе, а таксама для Грузіі і Украіны ў 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG