Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская атрымала прэмію «Змагар за свабоду» ад імя беларускіх жанчын


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы ад імя жанчын Беларусі, атрымала прэмію «Змагар за свабоду» (Freedom Fighter Award) Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis, CEPA).

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», прымаючы ўзнагароду падчас віртуальнай цырымоніі, Ціханоўская адзначыла, што яе ўжо другі раз прысуджаюць тым, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі: мінулы раз яе атрымаў літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Лінас Лінкявічус.

«Гэта каштоўны знак падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці, — сказала яна. — Але барацьба яшчэ далёкая ад завяршэньня».

Ціханоўская нагадала, што са жніўня 2020 году, калі ў Беларусі разгарэліся пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, улады арыштоўвалі больш за 36 000 чалавек; ня менш за 10 чалавек загінулі. У якасьці прыкладу непахіснага беларускага імкненьня да свабоды Ціханоўская прывяла гісторыю актывісткі Вольгі Залатар, маці пяцярых дзяцей, якая цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні праз абвінавачаньні, якіх яна не прызнае. Залатар — адна зь ліку 702 палітзьняволеных у Беларусі. Сярод іх 75 жанчын, і іх колькасьць працягвае расьці з кожным днём.

«Менавіта гэтым людзям я хацела б прысьвяціць гэтую ўзнагароду, — сказала Ціханоўская. — Я заклікаю дэмакратычную супольнасьць стварыць сыстэмы дапамогі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, асабліва праваабаронцам, журналістам і актывістам».

  • Як паведамляецца на вэб-старонцы Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі, місія гэтай арганізацыі «заключаецца ў забесьпячэньні моцнага і ўстойлівага трансатлянтычнага альянсу, укаранёнага ў дэмакратычных каштоўнасьцях і прынцыпах са стратэгічным бачаньнем, дальнабачнасьцю і палітычным уплывам». CEPA пазыцыянуе сябе як «беспартыйная, некамэрцыйная ўстанова публічнай палітыкі». Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG