Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана газу ў Эўропе ўпершыню ў гісторыі перавысіла $1000 за тысячу кубамэтраў


Ілюстрацыйны каляж

Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.

Увосень на фоне скачка цэнаў на газ улады некаторых краін Эўразьвязу робяць надзвычайныя захады для абмежаваньня тарыфаў на газ і электраэнергію. У Эўрапарлямэнце западозрылі «Газпром» у датычнасьці да павышэньня цэнаў, расейская кампанія адказала, што імкнецца нарасьціць аб’ёмы паставак. Як лічаць у Крамлі, цэны збалянсуе запуск «Паўночнага патоку – 2».

Напярэдадні Будапэшт падпісаў з «Газпромам» новы кантракт на пастаўку газу, разьлічаны на 15 гадоў. Адпаведна дамове Вугоршчына будзе атрымліваць па 4,5 мільярда кубамэтраў газу штогод: па 3,5 мільярда кубамэтраў праз Сэрбію (з дапамогай газаправоду «Турэцкі паток») і па 1 мільярдзе кубамэтраў — праз Аўстрыю.

МЗС Украіны заявіла, што «зьдзіўлена і расчаравана» рашэньнем Вугоршчыны дамовіцца аб пастаўках газу ў абыход Украіны.

Раней угоду аб «Паўночным патоку – 2» заключылі ЗША і Нямеччына. Пагадненьне дазволіць завяршыць будаўніцтва расейскага газаправоду без увядзеньня дадатковых амэрыканскіх санкцыяў. Украіна і Польшча выступілі супраць гэтай угоды, заявіўшы, што яна стварае «дадатковыя палітычныя, ваенныя і энэргетычныя пагрозы для Украіны і Цэнтральнай Эўропы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG