Рашэньне аб закупцы расейскай вакцыны, якая не зарэгістраваная эўрапейскім рэгулятарам, прывяло да палітычнага крызісу ў Славаччыне
«Сумесная праца бакоў над саюзнымі праграмамі інтэграцыі працягваецца ў канструктыўным ключы».
Трэці месяц у гомельскай турме ідзе закрыты суд над групай палітвязьняў, якіх аб’ядналі ў «справу Ціханоўскага». Да 12-15 гадоў пагражае Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову і Ўладзімеру Цыгановічу.
Кіраўніца экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій паведаміла пра судовае рашэньне аб ліквідацыі арганізацыі
Раней у школах, дзе навучаньне вядзецца на літоўскай ці польскай мовах, дзеці здавалі іспыт па мове сваёй нацыянальнай меншасьці. Гэта рабілася на дадатак да экзамэнаў па асноўных прадметах. Цяпер такія іспыты па мовах адмянілі. Выслухалі ўсе «за» і «супраць».
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Сябра «Маладога фронту» Арсень Чыжык расказвае, што ў жніўні 2020 году на яго заводзілі крымінальную справу.
Лідэры фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калач напісалі першыя лісты сваякам. Яны перажываюць за сваіх гадаванцаў Мішку і Платву, расказваюць пра шчасьлівыя моманты ў турме і просяць слухаць іхную музыку.
Амбасада ЗША ў Беларусі паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх уладаў скараціла штат супрацоўнікаў.
З другой спробы парлямэнт Эстоніі абраў Алара Карыса прэзыдэнтам Эстоніі.
Генэральная пракуратура спыніла крымінальную справу супраць каманды беларускага «Прэс-клюбу»: Юліі Слуцкай, Пётра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алы Шарко.
З нагоды гадавіны стварэньня незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць» Анджэй Дуда выступіў са зваротам да беларусаў. Частка ягонага выступу прагучала на беларускай мове. Відэазварот распаўсюдзіў тэлеканал «Белсат».
Прычыны, па якіх сілавыя структуры зацікавіліся аматарамі птушак, дакладна невядомыя.
У аўторак польскі ўрад накіраваў прэзыдэнту Анджэю Дуду запыт аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў частцы Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў краіны. Яно ўступіць у сілу, як толькі прэзыдэнт падпіша праект гэтай рэзалюцыі.
Пра падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка. Яго словы цытуе агенцтва ТАСС.
Упершыню ад 2001 году ў Афганістане няма амэрыканскіх войскаў — пасьля таго, як Злучаныя Штаты завяршылі эвакуацыю большасьці сваіх грамадзян і тысяч афганцаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.
Вайсковыя спэцыялісты з усходу ўжо пачалі прыяжджаць у Беларусь. Расейскія зьнішчальнікі прыбудуць у Баранавічы ў найбліжэйшыя дні.
У Эстоніі парлямэнт ня змог у панядзелак выбраць прэзыдэнта. Упершыню ў гісторыі краіны кандыдатам на выбары вылучыўся толькі адзін чалавек.
Уладзімір Зяленскі з жонкай прыбылі ў Вашынгтон у рамках рабочага візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміла ў аўторак прэс-служба Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.
Эвакуацыя амэрыканскіх вайскоўцаў з Афганістану афіцыйна скончылася. Ваенная апэрацыя ЗША ў краіне скончылася праз 20 гадоў.
Зборная Беларусі па хакеі чарговым разам праваліла адборачны алімпійскі турнір і прапусьціць зімовыя Гульні-2022 у Пэкіне. Апошні раз беларусы былі на Алімпіядзе 2010 году ў Ванкувэры.
Прэс-сакратарка расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш зьехала з Расеі, паведамілі Інтэрфаксу дзьве інфармаваныя крыніцы.
Прадстаўнікі ЗША заяўляюць, што войскі супрацьракетнай абароны 30 жніўня перахапілі пяць ракет, выпушчаных па аэрапорце. Інфармацыі аб пацярпелых няма.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) Павал Латушка лічыць, што заплянаваная на 31 жніўня сустрэча Ўладзімера Зяленскага і Джо Байдэна будзе мець уплыў на разьвіцьцё сытуацыі ў рэгіёне на наступныя гады. Чаму?
Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча і Віктара Куўшынава. Ім інкрымінавалі махлярства ў асабліва буйным памеры.
МУС Расеі прыняло рашэньне аб пажыцьцёвай «непажаданасьці знаходжаньня» грамадзяніна Беларусі коміка Ідрака Мірзалізадэ ў Расеі, паведамляецца на сайце ведамства.
Паўночная Карэя, падобна, перазапусьціць працу рэактара, які вырабляў плютоній для ядзернай зброі, гаворыцца ў гадавой справаздачы Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ).
Апасеньні грамадзян краін-членаў АДКБ з нагоды магчымай адпраўкі салдат у Афганістан безгрунтоўныя, заявіў Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась у эфіры тэлеканалу СТВ.
Дзяржавы сьвету ў сумеснай заяве нагадалі Талібану, што ён абяцаў іх грамадзянам і афганцам, якія атрымалі дазволы на ўезд ад гэтых краін, бесьперашкодны выезд з Афганістану.
Беларускія творцы, якія трапілі пад рэпрэсіі і вымушаныя былі зьехаць за мяжу, аб’ядналіся на рэзыдэнцыі арт-тэрапіі. Свабода паразмаўляла з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекту аб тэрапіі, творчым працэсе, уражаньнях і плянах на будучыню.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
У суботу сілавікі прыйшлі на сустрэчу пэдагогаў цэнтраў навучаньня польскай мовы, якія працуюць пры Саюзе палякаў Беларусі.
Спэцыялісты ICAO, якiя прыбылi ў Беларусь, адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам, які быў на борце прымусова пасаджанага ў Менску самалёта Ryanair.
У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі аб выкрыцьці ў Кіеве ботафэрмы, па якой распаўсюджваліся сеткамі антыўкраінскія лёзунгі і дэзынфармацыя аб выніках правядзеньня саміту «Крымскай плятформы».
За 20 гадоў амэрыканскай прысутнасьці Афганістан ператварыўся ў краіну з актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. Насельніцтва буйных гарадоў складана ўявіць без смартфонаў і сацыяльных сетак.
Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі. Арганізацыя зьяўляецца філіялам Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ).
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, заклікаюць улады гэтай краіны скасаваць дамову зь беларускімі спэцслужбамі. Гаворка ідзе аб пагадненьні паміж КДБ Беларусі і Службай дзяржбясьпекі Грузіі, якая ўступіла ў сілу ў гэтым месяцы.
Беларускія кібэрпартызаны працягваюць публікаваць запісы гутарак па ўнутранай сувязі МУС, атрыманыя, як яны сьцьвярджаюць, пасьля ўзлому засакрэчаных сэрвэраў.
Польскія памежнікі паведамілі пра 130 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. 40 нерэгулярных мігрантаў затрымалі, 90 — разьвярнулі назад у Беларусь.
ЗША нанесьлі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» на ўсходзе Афганістана пасьля атакі на аэрапорт Кабулу, у выніку якога загінулі амаль 200 чалавек, у тым ліку 13 амэрыканскіх вайскоўцаў.
За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў
Кіраўнік ЕРАМ Аркадзь Добкін у інтэрвію dev.by выказаўся пра адʼезд талентаў зь Беларусі і неабходнасьць дыялёгу ўлады з грамадзтвам, які мог бы пачацца з спыненьня перасьледу за пераканьні.
Урач-пэрфузіёляг Віктар Лагацкі, які працаваў у Цэнтры дзіцячай хірургіі ў Менску, цяпер працуе тэрапэўтам у Чэскім Крумлаве.
Забіхула Муджахід — верагодна, будучы міністар культуры ва ўрадзе талібаў, якія вярнуліся да ўлады ў Афганістане, — пацьвердзіў паведамленьні, што пры новым кіраўніцтве ў краіне будзе забароненая музыка ў грамадзкіх месцах, а жанчыны ня змогуць пакідаць дом без суправаджэньня больш як на 3 дні.
Віктар Царыкевіч сядзеў за сэрыю пэрформансаў у сваім раёне, у тым ліку за пудзілы ў міліцэйскай форме. Віктар расказаў пра душ з шампанскага, мошку ў «адзіночцы», размовы з асуджаным «кадэбэшнікам» і пра тое, чаму ня зьедзе са сваёй зямлі.
Сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова прызнала пацярпелым бокам ягонага блізкага сваяка — яму і ягонаму адвакату дазволяць азнаёміцца з матэрыяламі расьсьледаваньня.
Сьледчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзьмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў».
Кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» (beCloud) з 1 студзеня 2022 году будзе выконваць функцыі тэхнічнага адміністратара нацыянальнай дамэннай зоны.
Загрузіць яшчэ