Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей заявіў, што кіраўнік МЗС Польшчы Зьбігнеў Раў запытаў зь ім сустрэчу ў Нью-Ёрку, але пасьля ад яе адмовіўся
Пляны нямецкіх палітычных партыяў пасьля сёньняшніх выбараў мы папрасілі ахарактарызаваць нямецкага гісторыка Аляксандра Фрыдмана
У Нямеччыне закрыліся выбарчыя ўчасткі. Па дадзеных экзыт-полаў, на выбарах у бундэстаг кансэрватары з блёка ХДС / ХСС і сацыял-дэмакраты набіраюць прыблізна аднолькавую колькасьць галасоў.
У Нямеччыне сёньня прайшлі парлямэнцкія выбары — упершыню за 16 гадоў без удзелу канцлеркі Ангела Мэркель
Зьмену заканадаўства на карысьць аднаполых шлюбаў раней падтрымалі ўрад і парлямэнт Швайцарыі, але кансэрватары выступілі супраць і вынесьлі пытаньне на ўсенароднае галасаваньне.
Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам. Падчас размовы беларускі міністар заявіў аб датычнасьці прадстаўнікоў ААН у Беларусі да фінансаваньня пратэстаў.
Кіроўная ў Ісьляндыі кааліцыя на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ўчора, здолела захаваць сваю большасьць у альтынгу
За два месяцы з цэнтра па ўтрыманьні мігрантаў у Латвіі зьбеглі 85 мігрантаў, якія трапілі ў краіну празь беларускую мяжу. У цэнтры аб’яўлены карантын, што выклікала пратэсты з боку грамадзян Ірака і Ірана, якія там утрымліваюцца.
Нямецкі гісторык Аляксандар Фрыдман прагназуе магчымыя вынікі нямецкіх выбараў, аналізуе «прарасейскую» пазыцыю Бэрліна ў беларускім і ўкраінскім пытаньнях і тлумачыць, чаму яна можна істотна зьмяніцца пасьля выбраньня новага ўраду.
На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.
На знак салідарнасьці з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца за кратамі роўна 6 месяцаў, ягоны партрэт усю ноч будзе на самым высокім будынку Польшчы — Палацы культуры і навукі.
Пагроза поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расеі ёсьць і будзе працягвацца. Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода заявіў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны.
Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманьні трох жыхароў Бабруйску. Паводле інфармацыі ведамства, яны могуць быць датычныя да дзеяньняў, якія прывялі да спыненьня цягнікоў.
Уладзімір Пуцін заявіў, што бліжэйшым часам зьбіраецца сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі расейскіх палітычных партый, якая прайшла ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.
Талібы павесілі некалькі трупаў на будаўнічых кранах у горадзе Герат на захадзе Афганістана, паведамляюць мясцовыя СМІ і сьведкі.
У Маскве на Пушкінскай плошчы прайшла няўзгодненая акцыя КПРФ. Сябры партыі і іх прыхільнікі выказалі нязгоду з вынікамі выбараў у Дзярждуму.
Члены Ганконскага альянсу ў падтрымку дэмакратычны рухаў Кітая прагаласавалі за роспуск арганізацыі. Такое рашэньне падтрымаў 41 чалавек супраць чатырох, паведамляе AP.
Як найменей восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку самагубнага тэракту ў сталіцы Самалі.
26 верасьня ў Нямеччыне адбудуцца парлямэнцкія выбары. Пасьля іх Ангела Мэркель ужо ня будзе ўзначальваць нямецкі ўрад, на чале якога яна знаходзілася з 2005 году
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо выправіўся з камандзіроўкай у Сочы.
24 верасьня ў Вільні распачалася Канфэрэнцыя беларусаў сьвету, на якой сустрэліся прадстаўнікі 27 дыяспараў і 42 арганізацый.
Лідэра каталёнскіх незалежнікаў Карлеса Пудждэмона вызвалілі 24 верасьня падчас судовага пасяджэньня на італьянскай высьпе Сардынія.
Кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў міжнароднай групы Bellingcat Хрыста Грозеў заявіў, што КДБ Беларусі кантраляваў затрыманых на беларускай тэрыторыі ў ліпені 2020 году прадстаўнікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» пасьля іхнага перасячэньня расейска-беларускай мяжы.
Раней мянчук заяўляў пра катаваньні.
Тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядае «справу Ціханоўскага». Працэс ідзе ў закрытым рэжыме ў СІЗА-3. 7 верасьня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні судзьдзі Мікалая Бакунова (які разглядае справу) на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомля.
Пра гэта заявіў у Вільні камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Крыстафэр Каволі.
Пра гэты выпадак расказаў журналістам кіраўнік Лаворыскай памежнай заставы Літвы Аўрэліюс Кірылавас
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня павінен быў разгледзець справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.
Такое рашэньне прыняў 24 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК.
«Талібан», які ў жніўні вярнуўся да ўлады ў Афганістане, плянуе адрадзіць практыку цялесных пакараньняў
Шэсьць затрыманых работнікаў «Гродна Азоту» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ. Да некаторых здолеў трапіць адвакат, ім перадалі перадачы.
Родныя беларускіх палітвязьняў, якія зьядналіся ў ініцыятыву «Вызваленьне 2020», напісалі ліст папу Францішку.
Міжнародная арганізацыя патрабуе вызваліць Марфу Рабкову і іншых беларускіх палітвязьняў.
Аказалася, у Беларусі працягваюць зьбіраць подпісы супраць зьменаў у заканадаўства, якія супрацьстаялі б хатняму гвалту. Але калі пару гадоў таму такі збор шырока анансаваўся, цяпер усё адбываецца неяк таемна.
Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
ЗША варта разгледзець магчымасьць пашырэньня вайсковых кантактаў з Расеяй і, магчыма, дамовіцца аб назіраньні за баявымі вучэньнямі адзін аднаго, лічыць старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал арміі Марк Мілі.
Падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку з Уладзімерам Макеем фінскі міністар замежных справаў Пэка Хаавіста прапанаваў удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу. Раней яго аб гэтым прасіла Сьвятлана Ціханоўская.
Вярхоўны суд пакінуў у сіле пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў адрас Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла папраўкі, якія датычацца новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток – 2», сувэрэннага доўгу Расеі, таксама прапануецца ўвесьці санкцыі супраць 35 расейцаў за парушэньні правоў чалавека.
Былога кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона затрымалі на востраве Сардыніі, паведамляе агенцтва ANSA са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў AFP ягоны адвакат.
Пасьля прыпыненьня Генпракуратурай справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі ініцыятыва былых сілавікоў ByPol расказала пра новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей бярэ ўдзел у Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Мы сабралі асноўныя цытаты з выступаў беларускага міністра.
Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоў.
Тэатральны інстытут імя Зьбігнева Рашэўскага распачаў праграму падтрымкі прадстаўнікоў тэатральных прафэсіяў у Беларусі
На «Мапе пільных грамадзянаў», апублікаванай кібэрпартызанамі, я знайшоў шматкватэрны дом, у якім жыву.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў канчатковым чытаньні законапраект аб алігархах, прапанаваны раней прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім
Фінскага міністра цікавілі пытаньні правоў чалавека ў Беларусі, вялікай колькасьці палітвязьняў, міграцыі і дыялёгу па мірнай перадачы ўлады.
Польскі мікраблогер EXEN PL апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітары некалькі фатаздымкаў з імправізаванага лягеру ўцекачоў з Афрыкі, якія трапілі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Загрузіць яшчэ