Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якой будзе новая кіроўная кааліцыя ў Нямеччыне. Тры сцэнары


Выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021
Выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021

Пляны нямецкіх палітычных партыяў пасьля сёньняшніх выбараў у бундэстаг мы папрасілі пракамэнтаваць нямецкага гісторыка Аляксандра Фрыдмана.

Аляксандар Фрыдман
Аляксандар Фрыдман

Фрыдман «Пытаньне зараз ужо ня ў тым, хто будзе першым — сацыял-дэмакраты (СДПН) ці ХДС/ХСС: іх лідэры — і Шольц, і Лашэт — ужо заявілі, што будуць спрабаваць сфармаваць урад з „Зялёнымі“ і лібэраламі. „Зялёныя“ больш схіляюцца да Шольца, лібэралы да Лашэта. І Шольцу, і Лашэту давядзецца вельмі шмат чаго прапанаваць „Зялёным“ і лібэралам.

Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Улаф Шольц і сустаршыня партыі Саскія Эскен пасьля абвяшчэньня вынікаў экзітполаў, 26 верасьня 2021
Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Улаф Шольц і сустаршыня партыі Саскія Эскен пасьля абвяшчэньня вынікаў экзітполаў, 26 верасьня 2021

Праблема для Лашэта: Шольц карыстаецца значна большай асабістай папулярнасьцю ў насельніцтва. І гэта моцны козыр.

Лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Армін Лашэт пасьля абвяшчэньня вынікаў экзітполаў, 26 верасьня 2021
Лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Армін Лашэт пасьля абвяшчэньня вынікаў экзітполаў, 26 верасьня 2021

Тэарэтычна можна сфармаваць кааліцыю без «Зялёных» і лібэралаў: вялікую з СДПН і ХДС/ХС. Але гэта было б самазабойствам для гэтых партыяў. Бо гэтую кааліцыю лічыць «кааліцыяй стагнацыі» і не жадае бачыць ва ўладзе значная колькасць насельніцтва, асабліва моладзь, а таксама людзі сярэдняга ўзросту».

  • На парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне перамогу можа атрымаць як кансэрватыўны блок Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХДС / ХСС), так і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН).
  • Паводле дадзеных апытаньняў выбарнікаў, праведзеных сацыялягічнай службай Infratest dima, абедзьве партыі набіраюць па 25% галасоў. Гэтыя лічбы былі апублікаваныя адразу пасьля закрыцьця ўчасткаў для галасаваньня ў нядзелю, 26 верасьня,
  • На трэцім месцы — партыя «Саюз-90 /"зялёныя"», якая набрала 15% галасоў. Правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) набралі па 11%. Па дадзеных Infratest dimap, у парлямэнт таксама праходзіць Левая партыя. За яе прагаласавалі 5% выбарнікаў.
  • Экзыт-пол, зроблены на замову тэлеканалу ZDF, дае крыху іншы расклад. Паводле яго на першым месцы — сацыял-дэмакраты (26% галасоў), у ХДС / ХСС — 24%. «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымала 10%. «Зялёныя» — 14,5%, «Свабодныя дэмакраты» — 12%, «Левыя» — 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG