Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндыя стала першай краінай Эўропы, дзе жанчын у парлямэнце больш, чым мужчын


Кэтрын Якобсдотір, кіраўніца ўраду Ісьляндыі
Кэтрын Якобсдотір, кіраўніца ўраду Ісьляндыі

Кіроўная ў Ісьляндыі кааліцыя на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ўчора, здолела захаваць сваю большасьць у альтынгу

Тры партыі, якія ўваходзяць ва ўрад краіны, атрымаюць ня менш як 37 з 63 месцаў у аднапалатным парлямэнце. Пра гэта паведамляе DW.

Больш за ўсё — 16 мандатаў — дастанецца кансэрватыўнай Партыі незалежнасьці. Яе лідэр, міністар фінансаў і былы прэм’ер-міністар Б'ярні Бэнэдыксан спадзяецца ізноў узначаліць урад, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Катрын Катрын Якабстоўхтыр. Яе «Рух левых „зялёных“» атрымае толькі восем мандатаў — на тры менш, чым на выбарах у 2017 годзе.

Трэцяя ўдзельніца цяперашняй урадавай кааліцыі, правацэнтрысцкая Прагрэсіўная партыя, атрымае ў альтынгу 13 месцаў.

Стала вядома, што большасьць дэпутатаў новага ісьляндзкага парлямэнту — 33 з 63-х — складуць жанчыны. Тым самым Ісьляндыя стала першай краінай у Эўропе, у парлямэнце якой жанчын больш, чым мужчын.

Галоўнымі тэмамі перадвыбарчай барацьбы былі ахова здароўя і абарона клімату.

Рэйтынг прэмʼеркі Якабстоўхтыр у краіне вельмі высокі, адзначае агенцтва AFP.

За чатыры гады яе працы на пасадзе кіраўніцы ўраду была рэфармаваная сыстэма падаткаабкладаньня, павялічаны бюджэт на сацыяльнае жыльлёвае будаўніцтва і павялічаны тэрмін дэкрэтнага адпачынку. Акрамя таго, Ісьляндыя без высокіх стратаў пераадолела крызіс, зьвязаны з каранавірусам: ад COVID-19 у краіне з 370-тысячным насельніцтвам памерлі 33 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG