Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Вэнэсуэла дамовіліся аб абмене нафтапрадуктамі. Тлумачым, навошта


Іранскі нафтавы танкер
Іранскі нафтавы танкер

Іран і Вэнэсуэла, якія знаходзяцца пад амэрыканскімі санкцыямі, заключылі зьдзелку аб узаемным экспарце нафтавых прадуктаў. Гаворка ідзе пра абмен вэнэсуэльскай сырой нафты на іранскі газакандэнсат, з дапамогай якога Каракас зможа палепшыць якасьць сваёй смалістай неапрацаванай нафты.

Першыя партыі павінны быць дастаўленыя ў абедзьве краіны ўжо на гэтым тыдні, паведамілі пяць крыніц, знаёмых з умовамі дамовы.

  • Па словах крыніц, Вэнэсуэла імкнецца павялічыць экспарт сваёй нафты, які памяншаецца з прычыны ўведзеных ЗША санкцый. Зьдзелка, заключаная паміж дзяржаўнымі канцэрнамі Petroleos de Venezuela (PDVSA) і Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (NIOC), паглыбляе супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі, варожымі да Вашынгтону.

Паводле крыніц, першапачатковае пагадненьне заключана на шэсьць месяцаў, аднак можа быць падоўжанае.

  • Зьдзелка можа патэнцыйна зьяўляцца парушэньнем санкцыйнага рэжыму, усталяванага ЗША ў адносiнах да абедзьвюх краін. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе Міністэрства фінансаў ЗША агенцтву Reuters у якім згадваюцца распараджэньні адміністрацыі ЗША, якія ўстанаўліваюць пакараньне за падобныя парушэньні.
  • Санкцыі, уведзеныя ЗША, ня толькі забараняюць амэрыканцам весьці справы з нафтавымі кампаніямі з Ірана і Вэнэсуэлы, але таксама пагражаюць «другаснымі санкцыямі» супраць фізычных або юрыдычных асоб, якія не зьяўляюцца грамадзянамі ЗША і не знаходзяцца ў амэрыканскай юрысдыкцыі, якія заключаюць зьдзелкі зь іранскім і вэнэсуэльскім нафтавым сэктарам.

Другасныя санкцыі ўключаць у сябе забарону на доступ да амэрыканскай фінансавай сыстэме і замарожваньне актываў, якія знаходзяцца ў юрысдыкцыі ЗША.

Санкцыі ў дачыненьні да абедзьвюх краін прывялі да скарачэньня іх нафтавага экспарту ў апошнія гады. Іран аказвае падтрымку Вэнэсуэле для экспарту нафты ў краіны Азіі, у тым ліку, з дапамогай транспарціроўкі і абмену палівам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG