Пра гэта паведаміла грузінская амбудсмэнка Ніно Ломджарыя. Таксама стала вядома, што Саакашвілі патрабуе сустрэчы з украінскім консулам у Грузіі.
У пятніцу дзяржаўная літоўская кампанія EPSO-G і яе даччыная кампанія Tetas пачалі будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю каля Друскенікаў. На беларускім баку за пачаткам работ назіралі ўзброеныя беларускія памежнікі.
Прэм'ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што Міхэіл Саакашвілі арыштаваны ў Грузіі. Пра гэта паведаміў з Тбілісі карэспандэнт Радыё Свабода.
Па Беларусі пракацілася чарговая хваля рэпрэсій у дачыненьні да рабочых. Па справе «Рабочага руху» затрымалі ня менш за 13 чалавек. Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізьме. Аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць, чаму рабочых прызнаюць экстрэмістамі.
Amnesty International абвінаваціла Польшчу ў незаконным прымусовым выцясьненьні мігрантаў назад у Беларусь.
Арганізацыя літаратараў існуе з 1934 году.
Спэцыяльныя комплексныя мерапрыемствы пад назвай «Арсенал» пройдуць у Беларусі з 4 па 8 кастрычніка. Іх мэта — папярэджаньне і спыненьне правапарушэньняў у сфэры абароту зброі.
Талібан заявіў, што часова прыме Канстытуцыю 1964 году, якая дала жанчынам права голасу, але скасуе ў ёй усе элемэнты, зь якімі рух не пагаджаецца.
Суд у Паўладары ў Казахстане пастанавіў замяніць 68-гадоваму паэту і дысыдэнту Арону Атабеку неадбытую частку турэмнага тэрміну на абмежаваньне волі. Ён выйдзе з калёніі праз 15 гадоў пасьля арышту. Пра гэта паведамляе Казаская служба Радыё Свабода.
Паводле Лукашэнкі, з кватэры Зельцара пазванілі на 102 і папрасілі дапамогі. І тады супрацоўнікі КДБ, «як добрыя славяне, добрыя беларусы рынуліся туды, да гэтай кватэры. Грукаюць — ніхто не адчыняе».
Украінская кампанія з замежнымі інвэстыцыямі «Автоінвестстрой-Брок» адмовілася ад паставак беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі.
Чацьвёрты месяц пад гомельскай турмой «дзяжурыць» Дар’я Лосік. Такім чынам яна падтрымлівае свайго мужа-палітвязьня.
Расейская кампанія «Газпром» з 1 кастрычніка спыніла транзыт прыроднага газу ў кірунку Вугоршчыны праз тэрыторыю Ўкраіны.
Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з прычыны сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда падоўжыў яго яшчэ на 60 дзён, а Сэйм зацьвердзіў рашэньне.
Аляксандар Лукашэнка 1 кастрычніка прыгразіў тым, хто непрыхільна выказаўся ў інтэрнэце пра афіцэра КДБ, які загінуў падчас уварваньня ў кватэру на вуліцы Якубоўскага ў Менску.
Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі паведамілі пра тое, што Пхэньян у чацьвер правёў выпрабавальны пуск «новай» зэнітнай ракеты. Гэта ўжо другі за апошні тыдзень запуск ракеты з тэрыторыі Паўночнай Карэі.
Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».
У былым горадзе Сталінштат на ўсходзе ФРГ расьце колькасьць мігрантаў, якія трапілі ў ЭЗ празь Беларусь. Як іх сустракаюць мясцовыя жыхары і што гавораць пра палітыку Лукашэнкі?
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію тэлеканалу CNN, вытрымкі зь якога распаўсюдзіла яго прэс-служба і вядучы CNN. Поўная вэрсія мае выйсьці сёньня.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што вярнуўся ў краіну. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстаньне мігрантаў у супрацьстаяньні з Захадам. У сваю чаргу краіны ЭЗ павінны даць магчымасьць атрымаць прыстанішча кожнаму ахвотнаму, гаворыцца ў рэзалюцыі ПАРЭ
У Расеі скончылася гісторыя з памылковай экстардыцыяй беларуса Вадзіма Дубойскага. Яго вярнулі з Курску ў Белгарад.
Чацьвёра супрацоўнікаў «Гродна Азот» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ за нібыта «здраду дзяржаве». Успамінаем, як работнікі ў робах ішлі праз Горадню, як хімічны гігант пачынаў нацыянальны страйк, як азотаўцы вешалі сьцяг на тэлевышку і як потым звольнілі іхнага дырэктара.
Былы міністар абароны Армэніі Давід Танаян затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб пастаўцы няспраўных боепрыпасаў узброеным сілам краіны, паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на Службу нацыянальнай бясьпекі Армэніі.
Праўнік Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Міхаіл Кірылюк расказвае ў інтэрвію Свабодзе аб прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу, прысьвечанай злачынствам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі і прававому ціску на рэжым Лукашэнкі.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прагаласавала за стварэньне сталага органа па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Сэрбія і часткова прызнаная рэспубліка Косава ў чацьвер пасьля двухдзённых перамоваў у Брусэлі дасягнулі пагадненьня аб дээскаляцыі сытуацыі на мяжы. Апошнімі днямі там было істотнае абвастрэньне.
Дзеяньні трэнэраў бягухі Крысьціны Ціманоўскай Артура Шумака і Юрыя Маісевіча на Алімпійскіх гульнях у Токіё будуць расьсьледаваць на міжнародным узроўні.
Малодшая сястра вярхоўнага лідэра КНДР Кім Чэн Ына, 34-гадовая Кім Ё Чжон увайшла ў склад Дзяржаўнай рады — найвышэйшага органу выканаўчай улады ў краіне.
Пра гэта тэлеканалу «Дождж» і РБК паведаміла адвакатка журналіста Юлія Кузьняцова.
У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасьля адмены некаторых карантынных абмежаваньняў праз каранавірус. Аднак зносіны зь Беларусьсю застануцца пад забаронай.
Суд Савецкага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Суд у Францыі прызнаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі вінаватым у крымінальнай справе аб нелегальным фінансаваньні яго выбарчай кампаніі ў 2012 годзе і прысудзіў яму год пазбаўленьня волі.
Літва пачала будаваць агароджу на літоўска-беларускай мяжы працягласьцю 100 кілямэтраў. Польскія памежнікі не дазволілі пераступіць польска-беларускую мяжу больш як 300 мігрантам. Беларускія памежнікі спынілі вяртаньне ў Беларусь 10 мігрантаў.
Асноўная частка бранятэхнікі паступіць на ўзбраеньне 120-й асобнай мэханізаванай брыгады.
Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з-за сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда працягнуў яго яшчэ на 60 дзён.
Кіраўнік СК Алег Шандаровіч заклікаў прыйсьці да сілавікоў і «добраахвотна прызнацца» ва ўдзеле ў пратэстах.
Прэзыдэнт Тунісу Каіс Саід даручыў сфармаваць новы ўрад краіны Наджле Будэн Рамдан. Яна стала першай у гісторыі Тунісу жанчынай-прэм’ерам.
Андрэй Зельцар перад уварваньнем кадэбістаў у цывільным званіў на 102. Загінулага байца КДБ пахаваюць на Ўсходніх могілках.
EPAM публічна не камэнтаваў надзвычайнае здарэньне, удзельнікам якога стаў працаўнік кампаніі Андрэй Зельцар.
Чэсьлі Саленбэргэр, намінаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам на пасаду прадстаўніка ЗША ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), заявіў, што Беларусь павінна быць пазбаўленая права галасаваць у гэтай структуры.
Маскоўскай карэспандэнтцы BBC удалося зьвязацца з Марыяй Калесьнікавай і распытаць у яе пра жыцьцё ў турме, сытуацыю ў краіне і тое, якой бы яна хацела бачыць Беларусь.
Некаторыя краіны Эўрапейскага Зьвязу паставілі пытаньне аб магчымасьці адмены бязьвізавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, а таксама з Украінай, Грузіяй і Малдовай з прычыны злоўжываньняў з боку грамадзян гэтых краін.
КДБ паведаміў, што спыніў дзейнасьць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы рух». Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленыя КДБ Канстанцін Бычак.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак заявіў, што яго «пранесла» і ён не заразіўся каранавірусам, нягледзячы на тое, што, паводле яго слоў, цэлы дзень меў зносіны з хворым на каранавірус ад’ютантам.
У рэдакцыі падкрэсьліваюць, што гатовыя ліквідаваць парушэньні, выяўленыя ў публікацыі выданьня дзяржаўнымі органамі.
Жыхары Беларусі сталі купляць менш нехарчовых тавараў. Разьбіраемся, якіх.
Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні родным загінулых, Лукашэнка — загінулага.
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве?
Загрузіць яшчэ