Каля 50 тысяч чалавек сабраліся сёньня на плошчы ў цэнтры Тбілісі на акцыю з патрабаваньнем вызваліць экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі. Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыехалі на акцыю з рэгіёнаў, амаль столькі ж на плошчы і жыхароў сталіцы, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».
Законапраект аб будаўніцтве аховы польскай мяжы зь Беларусьсю прадугледжвае стварэньне трывалай высокай агароджы. Яна будзе абсталяваная сыстэмай маніторынгу і датчыкамі выяўленьня руху.
12 кастрычніка Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі ААТ «Парытэтбанк» (брэнд Paritetbank) расейскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву. Сума ўгоды не раскрываецца, паведамляецца на сайце банка.
У ваколіцах мясцовасьці Клімаўка (Падляшша), у зоне надзвычайнага становішча, у полі знайшлі цела маладога чалавека. Дакумэнты сьведчаць аб тым, што гэта 24-гадовы сырыец, які раней знаходзіўся ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа.
Кіраўнік Расеі заявіў, што яго дзяржава гатовая дзяліцца зь Беларусьсю і іншымі краінамі Эўразійскага эканамічнага зьвязу досьведам пераадоленьня заходніх санкцый.
МЗС Украіны зьвярнулася да ўладаў Каба-Вэрдэ з нагоды «злачыннай дзейнасьці» Натальлі Паклонскай, якую раней Пуцін прызначыў паслом Расеі ў рэспубліцы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскага МЗС Алега Нікаленку.
14 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў № 575 «Аб захадах процідзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». 13 кастрычніка ГУБАЗіК паведаміў, што падпісантаў экстрэмісцкіх каналаў будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.
Уладзімер Астапенка, былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне, прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, расказвае пра галоўныя вынікі нядаўняй беларускай канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу і адказвае на пытаньне, ці могуць заходнія палітыкі прызнаць Лукашэнку тэрарыстам.
14 кастрычніка Вадзіма Ермашука маюць перавесьці ў СІЗА горадзенскай турмы.
14 кастрычніка ў Менску сустрэліся кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краін СНД.
13 кастрычніка ў адной з гасьцініц Горадні міліцыя затрымала 24 грамадзянаў Іраку без дакумэнтаў, якія дазвалялі б ім знаходзіцца ў Беларусі.
Якія ў Польшчы доказы, што патокам мігрантаў празь яе ўсходнюю мяжу кіруюць беларускія ўлады, і як Варшава хоча вырашыць мігранцкі крызіс? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Жыхара Наваградку Руслана Кузьміча затрымалі за камэнтар у Telegram пра зброю. Яму пагражае да 6 гадоў калёніі.
Ці спрацуе канстытуцыйная рэформа, якую задумаў Лукашэнка, і які наогул можа быць выхад зь цяперашняй сытуацыі? Як доўга яна можа захоўвацца? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.
Сьледчы камітэт РБ распачаў яшчэ адну справу супраць Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле арт. 382 (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) КК Беларусі. Санкцыі паводле гэтым артыкуле прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўленьня волі.
Кіеўская абласная пракуратура завяршыла расьсьледаваньне і накіравала на разгляд у суд справу кіяўляніна Юрыя Дудкіна, які пазыцыянаваў сябе палітычна-вайсковым экспэртам і быў частым удзельнікам расейскіх палітычных праграм.
Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаздымак, зроблены 10 жніўня 2020 году ў Менску.
Дзяржаўныя СМІ апублікавалі падрабязнасьці пастановы Саўміну № 575 «Аб захадах процідзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Згадак пра адказнасьць за падпіску на тэлеграм-каналы, якія афіцыйна прызнаныя экстрэмісцкімі, у тлумачальных матэрыялах дзяржаўных СМІ няма.
Прысуд па «справе Ціханоўскага» могуць абвясьціць у канцы кастрычніка. Пра гэта напісаў у лісьце жонцы блогер Уладзімер Цыгановіч (МозгOn).
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пракамэнтаваў магчымасьць уключэньня нобэлеўскага ляўрэата Дзьмітрыя Муратава у сьпіс так званых замежных агентаў. Пуцін заявіў, што галоўны рэдактар «Новой газеты» не павінен «прыкрывацца прэміяй», а калі ён парушыць закон, «яна яго не ўратуе».
Беларускае консульства ў менскім аэрапорце спыніла выдачу віз грамадзянам Афганістану, Эгіпту, Пакістану, Сырыі, Емэну, Ірану і Нігерыі, паведаміла mediazona.by са спасылка на сайт турапэратара «Анэкс Тур».
33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.
Новае сацыялягічнае дасьледаваньне Chatham House Belarus Initiative, паказвае, што прыхільнікі Лукашэнкі складаюць толькі чвэрць насельніцтва, а астатняя частка пароўну дзеліцца паміж прыхільнікамі пратэставага руху і больш пасіўнымі назіральнікамі.
Офіс Сталага каардынатара ААН у Беларусі выступіў з заявай адносна абвінавачваньняў афіцыйнага Менска нібыта ў «фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці».
Падаецца, што сэнс дэкрэту № 6 палягае ў тым, каб стварыць юрыдычную базу для палітычных чыстак.
Пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў параўнаў выбары 2010 году, калі ён быў адным з галоўных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, і прэзыдэнцкую кампанію 2020 году, у якой рэй вялі прадстаўнікі «новай апазыцыі».
Украінская энэргетычная сыстэма з 2023 году выйдзе з агульнай энэргетычнай прасторы Беларусі і Расеі.
Паліткансультант Віталь Шкляраў, арыштаваны незадоўга да леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, які правёў за кратамі амаль 3 месяцы, расказаў Deutsche Welle пра падрабязнасьці свайго вызваленьня, уражаньні аб сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, а таксама пра дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі.
Пасьля некалькіх месяцаў крызісу зь мігрантамі Беларусь выйшла з пагадненьня з Эўразьвязам аб рэадмісіі.
Зь яго можна зразумець, як адбываецца інфармацыйнае супрацьстаяньне ў міграцыйным крызісе.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.
Абвінавачваньне прасіла зьмясьціць прарасейскага палітыка у турму.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) апублікаваў падрыхтаваны даклад аб парушэньнях ключавых палажэньняў Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) і Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) з боку Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ).
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пакрытыкаваў цяперашнюю палітыку Вашынгтону і Брусэлю ў адносінах да Менску.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў разважаюць пра магчымасьць суду над Аляксандрам Лукашэнкам, якому была прысьвечаная прававая канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу. Ці ўсё ж Захад будзе вымушаны зь цягам часу прызнаць Лукашэнку легальным кіраўніком Беларусі?
Такая мера дазволіць краіне пазьбегнуць магчымага дэфолту па дзяржаўных абавязаньнях. Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, выдаткі цяпер можна пакрываць да сьнежня. Затым неабходна новае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу.
Цяпер у Нямеччыне самая вялікая колькасьць мігрантаў зь Беларусі. Да гэтага найбольш іх было ў Літве — амаль 4,2 тысячы.
Адвакатку Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне.
Прадстаўнік ААН не закранаў пытаньня рэальнага прызначэньня грошай, толькі сказаў, што дыскусія з прадстаўнікамі ўраду Лукашэнкі працягваецца.
Беларусы ў дэпрэсіі, чаканьне моцнага эканамічнага крызісу, у пэрспэктыве ад’езд з краіны — такія вынікі дасьледаваньня праблем жыхароў беларускіх рэгіёнаў, якое правёў дырэктар аналітычнага Цэнтру новых ідэяў, у мінулым сябра каманды Віктара Бабарыкі Антон Раднянкоў.
У дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ўзбуджаная чарговая крымінальная справа.
Сустаршыня ліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» і экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў пра намер стварыць новую арганізацыю.
Пуцін возьме ўдзел у паседжаньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады празь відэасувязь.
Міністар абароны Польшчы заявіў, што ягоная краіна мае намер скарыстацца досьведам Вугоршчыны, вынесеным зь міграцыйнага крызісу 2015 году.
На волю выйшлі некалькі чалавек, затрыманых у справе Белгазпрамбанку, паведаміла: Сьвятлана Купрэева, Уладзімер Сажын, Дзьмітры Карака, Дзьмітры Жардзецкі і яшчэ некалькі чалавек.
Перакладчык Аман Халілі, які працаваў на амэрыканскую армію, і ягоная сям’я эвакуаваныя з Афганістану. Яны перабраліся ў Пакістан, затым — у іншую бясьпечную краіну, паведамляе ABC News.
Канстытуцыйны трыбунал Польшчы пастанавіў, што нацыянальнае заканадаўства мае перавагу перад эўрапейскім.
Загрузіць яшчэ