Сьледчы камітэт РБ распачаў яшчэ адну справу супраць Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле арт. 382 (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) КК Беларусі. Санкцыі паводле гэтым артыкуле прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўленьня волі.
Кіеўская абласная пракуратура завяршыла расьсьледаваньне і накіравала на разгляд у суд справу кіяўляніна Юрыя Дудкіна, які пазыцыянаваў сябе палітычна-вайсковым экспэртам і быў частым удзельнікам расейскіх палітычных праграм.
Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаздымак, зроблены 10 жніўня 2020 году ў Менску.
Дзяржаўныя СМІ апублікавалі падрабязнасьці пастановы Саўміну № 575 «Аб захадах процідзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Згадак пра адказнасьць за падпіску на тэлеграм-каналы, якія афіцыйна прызнаныя экстрэмісцкімі, у тлумачальных матэрыялах дзяржаўных СМІ няма.
Прысуд па «справе Ціханоўскага» могуць абвясьціць у канцы кастрычніка. Пра гэта напісаў у лісьце жонцы блогер Уладзімер Цыгановіч (МозгOn).
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пракамэнтаваў магчымасьць уключэньня нобэлеўскага ляўрэата Дзьмітрыя Муратава у сьпіс так званых замежных агентаў. Пуцін заявіў, што галоўны рэдактар «Новой газеты» не павінен «прыкрывацца прэміяй», а калі ён парушыць закон, «яна яго не ўратуе».
Беларускае консульства ў менскім аэрапорце спыніла выдачу віз грамадзянам Афганістану, Эгіпту, Пакістану, Сырыі, Емэну, Ірану і Нігерыі, паведаміла mediazona.by са спасылка на сайт турапэратара «Анэкс Тур».
33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.
Новае сацыялягічнае дасьледаваньне Chatham House Belarus Initiative, паказвае, што прыхільнікі Лукашэнкі складаюць толькі чвэрць насельніцтва, а астатняя частка пароўну дзеліцца паміж прыхільнікамі пратэставага руху і больш пасіўнымі назіральнікамі.
Офіс Сталага каардынатара ААН у Беларусі выступіў з заявай адносна абвінавачваньняў афіцыйнага Менска нібыта ў «фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці».
Падаецца, што сэнс дэкрэту № 6 палягае ў тым, каб стварыць юрыдычную базу для палітычных чыстак.
Пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў параўнаў выбары 2010 году, калі ён быў адным з галоўных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, і прэзыдэнцкую кампанію 2020 году, у якой рэй вялі прадстаўнікі «новай апазыцыі».
Украінская энэргетычная сыстэма з 2023 году выйдзе з агульнай энэргетычнай прасторы Беларусі і Расеі.
Паліткансультант Віталь Шкляраў, арыштаваны незадоўга да леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, які правёў за кратамі амаль 3 месяцы, расказаў Deutsche Welle пра падрабязнасьці свайго вызваленьня, уражаньні аб сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, а таксама пра дачыненьні Пуціна і Лукашэнкі.
Пасьля некалькіх месяцаў крызісу зь мігрантамі Беларусь выйшла з пагадненьня з Эўразьвязам аб рэадмісіі.
Зь яго можна зразумець, як адбываецца інфармацыйнае супрацьстаяньне ў міграцыйным крызісе.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.
Абвінавачваньне прасіла зьмясьціць прарасейскага палітыка у турму.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) апублікаваў падрыхтаваны даклад аб парушэньнях ключавых палажэньняў Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) і Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) з боку Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ).
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пакрытыкаваў цяперашнюю палітыку Вашынгтону і Брусэлю ў адносінах да Менску.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў разважаюць пра магчымасьць суду над Аляксандрам Лукашэнкам, якому была прысьвечаная прававая канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу. Ці ўсё ж Захад будзе вымушаны зь цягам часу прызнаць Лукашэнку легальным кіраўніком Беларусі?
Такая мера дазволіць краіне пазьбегнуць магчымага дэфолту па дзяржаўных абавязаньнях. Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, выдаткі цяпер можна пакрываць да сьнежня. Затым неабходна новае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу.
Цяпер у Нямеччыне самая вялікая колькасьць мігрантаў зь Беларусі. Да гэтага найбольш іх было ў Літве — амаль 4,2 тысячы.
Адвакатку Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне.
Прадстаўнік ААН не закранаў пытаньня рэальнага прызначэньня грошай, толькі сказаў, што дыскусія з прадстаўнікамі ўраду Лукашэнкі працягваецца.
Беларусы ў дэпрэсіі, чаканьне моцнага эканамічнага крызісу, у пэрспэктыве ад’езд з краіны — такія вынікі дасьледаваньня праблем жыхароў беларускіх рэгіёнаў, якое правёў дырэктар аналітычнага Цэнтру новых ідэяў, у мінулым сябра каманды Віктара Бабарыкі Антон Раднянкоў.
У дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ўзбуджаная чарговая крымінальная справа.
Сустаршыня ліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» і экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў пра намер стварыць новую арганізацыю.
Пуцін возьме ўдзел у паседжаньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады празь відэасувязь.
Міністар абароны Польшчы заявіў, што ягоная краіна мае намер скарыстацца досьведам Вугоршчыны, вынесеным зь міграцыйнага крызісу 2015 году.
На волю выйшлі некалькі чалавек, затрыманых у справе Белгазпрамбанку, паведаміла: Сьвятлана Купрэева, Уладзімер Сажын, Дзьмітры Карака, Дзьмітры Жардзецкі і яшчэ некалькі чалавек.
Перакладчык Аман Халілі, які працаваў на амэрыканскую армію, і ягоная сям’я эвакуаваныя з Афганістану. Яны перабраліся ў Пакістан, затым — у іншую бясьпечную краіну, паведамляе ABC News.
Канстытуцыйны трыбунал Польшчы пастанавіў, што нацыянальнае заканадаўства мае перавагу перад эўрапейскім.
Ад першых іракцаў на беларуска-літоўскай мяжы ў лютым — да амаль 800 спробаў за дзень перасячы беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку.
У Літве 11 кастрычніка спынілі 121 спробу пераходу мяжы зь Беларусі па-за пунктамі пропуску.
Выбары ў парлямэнт Чэхіі нечакана абярнуліся сытуацыяй прававога вакуўму: з «падвешанымі» прэзыдэнтам, парлямэнтам і ўрадам адначасова. Прэзыдэнт краіны Мілаш Зэман на другі дзень пасьля выбараў трапіў у шпіталь у цяжкім стане і ў найбліжэйшым часе ня зможа зацьвердзіць адстаўку старога ўраду.
Праз амаль дзевяць месяцаў пасьля яго ўступленьня на пасаду амэрыканцы выказваюць незадаволенасьць прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Новы прэм’ер-міністар Японіі Фумія Кісіда лічыць, што на паўднёвую частку Курыльскіх астравоў, якія дэ-факта належаць Расеі, распаўсюджваецца сувэрэнітэт Токіё. Пра гэта Кісіда заявіў у аўторак падчас дэбатаў у ніжняй палаце парлямэнту, паведамляе ТАСС.
Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных уцекачоў з Іракы, Сырыі і іншых дзяржаваў.
Грузінскія ўлады называюць паводзіны экс-прэзыдэнта нагнятаньнем палітычнай атмасфэры напярэдадні другога туру выбараў.
Грамадзянка Швайцарыі, палітзьняволеная Натальля Хершэ паведаміла, што яе павінны вызваліць, з улікам пераразьліку дзён у СІЗА, 27 студзеня 2023 году.
Грамадзянін Сырыі, які хацеў трапіць у Нямеччыну празь Беларусь, расказаў сваю гісторыю. Адразу скажам, ён вырашыў вярнуцца на радзіму.
МУС Расеі прапануе ўвесьці тры міграцыйныя рэжымы для замежных грамадзян і падпісваць зь мігрантамі «пагадненьне аб ляяльнасьці» пры ўезьдзе ў краіну, паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Расеі Аляксандар Гаравой.
Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца, што гэта адбудзецца праз патрабаваньне амэрыканскага боку.
Удзельнікі прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу прынялі дэклярацыю па яе выніках.
У Бэрліне на фэстывалі Radar Ost паказалі спэктакль паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Нобэлеўская ляўрэатка пасьля прэм’еры падзялілася думкамі пра сытуацыю ў Беларусі год таму.
Апазыцыянэр Аляксей Навальны, які цяпер знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове, расказаў, што яго зьнялі з прафуліку як «схільнага да ўцёкаў», але паставілі на ўлік як «экстрэміста» і «тэрарыста». Пра гэта палітык расказаў у Інстаграме.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбываецца разгляд скаргі бізнэсоўца Юрыя Чыжа, якога сьледзтва вырашыла накіраваць на судова-псыхіятрычную экспэртызу.
Загрузіць яшчэ