Пра выключэньне з калегіі адвакатаў Натальля Мацкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Твітэры.
Беларускае аб’яднаньне рабочых абвясьціла агульнанацыянальны страйк ад 1 лістапада. Якімі былі вынікі і наступствы агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага роўна год таму Сьвятланай Ціханоўскай? За што адказвае лідэр? Якія перадумовы сёлетняга страйку, прызначанага на 1 лістапада?
Законапраект прадугледжвае, што будуць распрацаваныя іншыя заканадаўчыя акты, якія вызначаць адказнасьць за адмаўленьне генацыду беларускага народу.
У Судане вайскоўцы арыштавалі прэм’ер-міністра і распусьцілі кабінэт міністраў. Пераварот устрывожыў многія дзяржавы, якія нядаўна пачалі наладжваць адносіны з Суданам пасьля шматгадовай ізаляцыі краіны.
Палкоўніка міліцыі Дзьмітрыя Карзюка прызначылі намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Пасьля некалькіх спробаў мігрантаў гвалтоўна перайсьці беларуска-польскую мяжу Польшча ўзмацняе вайсковы кантынгент ва ўсходніх ваяводзтвах.
Прэзыдэнта Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева пераабралі на другі тэрмін падчас выбараў, якія адбыліся ў нядзелю, 24 кастрычніка.
Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо восем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.
Ірына Сазановіч — новая ўдзельніца эканамічнай каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Яна атрымала адукацыю ў Беларусі і на Захадзе, працавала ў фінансавай сфэры ў Канадзе.
Перапампоўка па газаправодзе Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася да каля 0,3 млн кубамэтраў з гадзіну. Раней «Газпром» браніраваў перапампоўку ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў за суткі ў кастрычніку і лістападзе.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).
Паток мігрантаў, якія хочуць нелегальна перасекчы межы Польшчы і Літвы зь беларускага боку, не спыняецца.
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы беларускім маршрутам. Іх колькасьць склала 6162 чалавекі.
Некалькі вуліц сталіцы дзяржавы Хартуму перакрылі пратэстоўцы.
У інтэрвію тэлеканалу АНТ першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаньнем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.
Чакаецца, што дзейны прэзыдэнт Шаўкат Мірзіёеў будзе пераабраны на новы тэрмін.
Група «Эканамічны Ціск» ініцыятывы «Беларусы Замежжа» запусьціла сайт belarus2020.info са сьпісам кампаній пастаўшчыкоў і партнэраў, якія закупляюць прадукцыю беларускіх дзяржпрадпрыемстваў або пастаўляюць транспарт і зброю беларускім сілавікам.
Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка без гальштукаў і купюр» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краін, якія, як ён выказаўся, падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах.
Беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, дзякуючы якому былі апублікаваныя запісы з катаваньнямі ў расейскіх турмах, пракамэнтаваў абвяшчэньне яго ў вышук на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, пра што стала вядома напярэдадні.
Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.
Хорст Зэехофэр выступіў супраць увядзеньня памежнага кантролю ў Эўразьвязе ва ўмовах прытоку мігрантаў зь Беларусі.
Літва фіксуе новую хвалю мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не ўпусьцілі 183 замежнікаў зь Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх паказьнікаў у 2021 годзе з 2 жніўня.
Паліцыя Нямеччыны выявіла на мяжы з Польшчай групу нэанацыстаў з дубінкамі і мачэтэ. Яны накіраваліся на мяжу нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі.
Міжнародная асацыяцыя аматарскага боксу (AIBA) вядзе тэрміновыя перамовы з Сэрбскай фэдэрацыяй боксу. Справа тычыцца адмовы баксэрам з Косава на ўезд у краіну дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету.
Расея ня зможа перашкодзіць Украіне ўступіць у NATO, але Масква лічыць, што зможа «мінімізаваць наступствы» ўступленьня Украіны ў Альянс, заявіў сьпікер прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у тэлепраграме «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия-1».
Да катэгорыі бяздомных людзей у Злучаных Штатах адносяць заяўнікаў на іміграцыйную візу з краін, дзе ЗША ня мае консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама тых, у якіх палітычная сытуацыя зьяўляецца нестабільнай ці нявызначанай.
24 кастрычніка ва Ўзбэкістане праходзяць прэзыдэнцкія выбары, на якіх чакаецца перамога дзейнага прэыдэнта Шаўката Мірзіёева.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў у суботу заяву ў сувязі з 65-й гадавінай Вугорскай рэвалюцыі 1956 году.
Вайскова-паветраныя сілы краінаў NATO пасьля завяршэньня мадэрнізацыі і сэртыфікацыі ўвялі ў рэжым поўнамаштабнага выкарыстаньня вайсковы аэрадром Ліелвардэ ў Латвіі, паведаміла паветранае камандаваньне альянсу.
Неабходнасьць аховы мяжы павялічылася пасьля таго, як з польскай тэрыторыі на нямецкую сталі пранікаць мігранты, якія ўдала прарваліся ў Эўразьвяз зь Беларусі і незаконна перасеклі некалькі межаў.
Натальля Лявонава грала ў Горадзенскім абласным драматычным тэатры. Летась разам зь іншымі акторамі яна спыніла спэктакль у знак пратэсту супраць затрыманьня калегі, падпісвала лісты супраць гвалту, удзельнічала ў страйку, была звольненая за сваю пазыцыю і вымушана пакінула краіну.
Новая Зэляндыя паведаміла, што прыпыніла двухбаковыя палітычныя (міжміністэрскія) адносіны на высокім узроўні з Беларусьсю, у тым ліку на ўзроўні амбасадараў дзьвюх краінаў
У 2020 і 2021 гадах захворваньне на рак зьнізілася на 25 тысяч выпадкаў, паведаміў намесьнік дырэктара РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Сяргей Красны. Вучоны-мэдык таксама распавёў аб зьніжэньні сьмяротнасьці анкахворых.
Такі прысуд учора агучылі галоўнаму рэктару сайту "Віртуальнае Берасьце" Андрэю Кухарчыку
Камэнтар Дзьмітрыя Піневіча апублікаваў тэлеграм-канал міністэрства здароўя
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган выдаў распараджэньне Міністэрству замежных справаў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх краінаў. У тым ліку — ЗША, Швэцыі і Нямеччыны.
23 кастрычніка ў Менску на пляцоўцы «Алімпік-Арэны» пачаліся 15-я рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх камандаў
Звольнілі начальніка Цэнтральнага РАУС Гомля Аляксандра Штрапава. Па інфармацыі, якой дзяліліся раней затрыманыя, у актыўны пэрыяд пратэстаў ён асабіста біў жыхароў Гомля.
Беларуская праграма на міжнародным фэстывалі Fernweh-2021 у швайцарскім Бэрне адмененая
Трэцяя партыя амэрыканскай дапамогі прыбыла ва Ўкраіну. Гэта заключная партыя на 60 млн даляраў ад ураду ЗША — для патрэбаў украінскіх узброеных сіл.
Год таму каля ста працаўнікоў «Беларуськалію» былі ў страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня палітвязьняў. Да канца 2020 году, праз далучэньне працаўнікоў іншых прадпрыемстваў гораду, колькасьць страйкоўцаў павялічылася да 130 чалавек.
Для тых, хто будзе на сустрэчы з Лукашэнкам, шыюць новыя робы.
Управа Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў заявіла, што група афганскіх мігрантаў, якая знаходзіцца пры мяжы, хацела б папрасіць прытулку ці ў Беларусі, ці ў Польшчы, аднак улады абедзьвюх краін не даюць ім гэтага зрабіць.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі — пра выгараньне дактароў падчас чацьвёртай хвалі пандэміі, высокую цану хлусьні і адказных за яе, пра гераізм мэдыкаў у «чумным бараку».
Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляскім ваяводзтве знайшоў парэшткі мужчыны. У гэтым памежным раёне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
Часткова прызнаная Рэспубліка Косава высылае двух расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў пятніцу абвясьціла прэзыдэнт Косава Віёса Асмані.
Палітык расказаў, чаму пакінуў краіну, ацаніў імавернасьць дыялёгу ўлады і грамадзтва і будучы рэфэрэндум.
Сяброўка жыхара «Плошчы Перамен» Сьцяпана Латыпава, якога асудзілі на 8,5 года зьняволеньня, расказала, як ён жыве перад пераводам у калёнію.
«Газпром» у два разы павялічыў цану за газ — Малдова ня можа прыняць такую прапанову.
Загрузіць яшчэ