Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакатку палітвязьняў Бабарыкі, Дзядка і Ціханоўскага пазбавілі адвакацкага статусу


Адвакатка Натальля Мацкевіч, якая, сярод іншых, абараняла былых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага

Пра выключэньне з калегіі адвакатаў Натальля Мацкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Твітэры.

Раней Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне. Сама яна тады сказала ў камэнтары «Медиазоне» наступнае:

«Магу сказаць, што гэта тычыцца ажыцьцяўленьня мною абароны па справе Віктара Бабарыкі на папярэднім сьледзтве ў чэрвені і ліпені 2020 году і ў адзін зь дзён красавіка 2021 у судзе».

Натальля Мацкевіч абараняла:

  • Сяргея Ціханоўскага, суд над якім ідзе ў закрытым рэжыме з 24 чэрвеня ў Гомлі,
  • экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку,
  • ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлану Алексіевіч у «справе Каардынацыйнай Рады»,
  • старшыню Беларускага Хэльсынкскага камітэту Алега Гулака,
  • старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца,
  • анархіста Мікалая Дзядка,
  • кіраўніка Незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча,
  • фігурантаў справы «Белага легіёну»,
  • прадстаўляла інтарэсы маці зьніклага палітыка Юрыя Захаранкі Ульяны Захаранкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG