Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прызналі, што ня могуць перашкодзіць уступленьню Ўкраіны ў NATO


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Расея ня зможа перашкодзіць Украіне ўступіць у NATO, але Масква лічыць, што зможа «мінімізаваць наступствы» ўступленьня Украіны ў Альянс, заявіў сьпікер прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у тэлепраграме «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия-1».

«Мы не можам гэтаму перашкодзіць. І гэта немагчыма. Але мы можам мінімізаваць наступствы такіх крокаў для нашай краіны. Я не сумняваюся, што калі збліжэньне Ўкраіны і NATO працягнецца далей — у Расеі будзе зроблена ўсё, што неабходна», — зазначыў Пяскоў.

Акрамя таго, прадстаўнік Уладзіміра Пуціна расказаў пра адносіны Расеі з самім Альянсам. Паводле Пяскова, у разрыве адносін «няма нічога страшнага», бо NATO першапачаткова нібыта было накіравана супраць Расеі:

«Агрэсіўная пазыцыя NATO ніколі не была сакрэтам. Гэта блёк, які быў створаны супраць нашай краіны. І ніякія мірныя заявы, ніякія камуфляжы гэтай агрэсіўнай арыентацыі NATO ня могуць схаваць сапраўднае прызначэньне гэтага блёку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG