Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Балтыйскім рэгіёне зьявілася новая база NATO — для зьнішчальнікаў і бесьпілётнікаў


Аэрадром Ліелвардэ
Аэрадром Ліелвардэ

Вайскова-паветраныя сілы краінаў NATO пасьля завяршэньня мадэрнізацыі і сэртыфікацыі ўвялі ў рэжым поўнамаштабнага выкарыстаньня вайсковы аэрадром Ліелвардэ ў Латвіі, паведаміла паветранае камандаваньне альянсу.

Авіябаза ў Ліелвардэ, разьмешчаная на паўднёвы ўсход ад Рыгі, была пабудаваная савецкімі вайскоўцамі яшчэ ў 1970 годзе. Яна была адной з найбуйнейшых у Балтыі.

«Цяпер саюзныя ВПС NATO маюць доступ да яшчэ аднаго мадэрнізаванага вайсковага аэрадрому ў рэгіёне Балтыі. Аэрадром Ліелвардэ здольны прымаць саюзныя самалёты ў любы час сутак і ў любых умовах надвор’я», — паведамляе NATO.

Паводле паведамленьня, «зьнішчальнікі NATO, якія праводзяць патруляваньне ў рэгіёне Балтыі, змогуць выкарыстоўваць аэрадром у якасьці запасной узьлётна-пасадачнай пляцоўкі».

Гэта значыць, у выпадку немагчымасьці выкарыстаньня авіябазаў ў Эмары ў Эстоніі і ў Шаўлях у Літве зьнішчальнікі будуць накіроўвацца ў Ліелвардэ ў Латвіі. У найбліжэйшым часе на латвійскі аэрадром ужо плянуюць прыбыць дацкія зьнішчальнікі F-16 для правядзеньня на ратацыйнай аснове натаўскага патруляваньня ў балтыйскім рэгіёне.

У NATO падкрэсьлілі, што авіябаза ў Ліелвардэ ў Латвіі будзе мець вялікае значэньне для перадавога разьмяшчэньня сіл альянсу на яго ўсходнім флянгу.

На авіябазе акрамя зьнішчальнікаў будуць таксама разьмяшчацца вайскова-транспартныя самалёты і бесьпілётныя лятальныя апараты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG