Урад Літвы сёньня зацьвердзіў плян падрыхтоўкі да патэнцыйнай ядзернай аварыі на Беларускай АЭС.
Францыя абвінаваціла сваякоў Аляксандра Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі
27 кастрычніка адбылася онлайн-дыскусія «Зьнішчэньне дэмакратыі ў Беларусі праз суды». Яе арганізавалі амэрыканскі Фонд Клуні за справядлівасьць і Цэнтар правоў чалавека Амэрыканскай асацыяцыі юрыстаў.
«Заклікаючы да вакцынацыі дэмакратычныя сілы, могуць страціць частку электарату, але выратуюць жыцьці, а ковід-дысыдэнтцва Лукашэнкі можа быць даспадобы многім людзям, якія галасавалі за Ціханоўскую», — Сьвятлана Хілько.
Міграцыйны крызіс, які пачаўся ўлетку 2021 году з таго, што ўлады Белаурсі адмовіліся кантраляваць мяжу з Эўразьвязам і прапусьцілі туды тысячы мігрантаў, ня скончыўся. Больш за тое — Польшча і Літва заявілі пра пляны будаўніцтва муроў на межах. Што з гэтымі праектамі цяпер?
Старшыня Беларускага аб'яднаньня працоўных Сяргей Дылеўскі абвясьціў, што з 1 лістапада ў Беларусі пачынаецца агульнанацыянальны страйк, і заклікаў жыхароў краіны не выходзіць на працу.
Лідэр кіроўнай партыі Польшчы аб’явіў аб намеры распрацаваць законапраект, які павялічыць выдаткі на абарону, у той час як краіна сутыкаецца з пагрозамі з боку Расеі і Беларусі
Экс-палітвязень расказвае, чаму выехаў зь Беларусі ў першыя ж гадзіны пасьля вызваленьня, як ад яго дамагаліся абгавору Ціханоўскага і чым варта жыць беларусам далей.
Дзярждума РФ разгледзіць папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўстанаўліваюць адказнасьць за адмаўленьне вырашальнай ролі Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай.
Амаль 11 месяцаў таму арыштавалі Мікалая Аўтуховіча, удзельніка вайны ў Афганістане, былога прадпрымальніка і палітвязьня. Яго і яшчэ 12 чалавек вінавацяць у тэрарызьме, у тым ліку былую актывістку АГП Вольгу Маёраву і краязнаўца Ўладзімера Гундара. Што новага ў іхным жыцьці за кратамі?
У цэнтры рэгістрацыі мігрантаў у Медніках вечарам у аўторак адбыліся беспарадкі.
Затрыманага падчас вайсковага перавароту прэмʼер-міністра Судану Абдалу Хамдука напярэдадні вечарам вызвалілі, ён вярнуўся ў рэзыдэнцыю ў Хартуме.
Японская прынцэса Мака выйшла замуж за прасталюдзіна Кея Камура. Праз гэта яна пазбавілася свайго тытулу і статусу чальца імпэратарскай сям’і, паведамляе газэта «Ніккей»
Прыток нелегальных мігрантаў празь Беларусь і Польшчу ў Нямеччыну не спыняецца. DW распавядае, як наладжаная дастаўка ўцекачоў у Нямеччыну і аб мерах Бэрліну па яе спыненьні
Зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў відэа зь Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы, на якім Аляксандра Лукашэнку пераконваюць надзець рэсьпіратар.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» паразважала пра плён заходніх санкцый у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама ацаніла пэрспэктывы дыялёгу ўлады і апазыцыі. Некаторыя тэзісы інтэрвію.
24-гадовы Данііл Чамаданаў адбыў 1 год калёніі па так званай «карагоднай справе». Паколькі ў яго расейскі пашпарт, пасьля выхаду на волю маладога чалавека дэпартавалі зь Беларусі — перавезьлі празь мяжу і высадзілі ў Бранскай вобласьці.
Свабода разьбіралася, ці адпавядае рэчаіснасьці заява генэральнага пракурора і якія запыты не выконвае, у прыватнасьці, Украіна.
Таксама Анаіс Марэн зьвярнула ўвагу Генасамблеі на рэпрэсіі супраць журналістаў і навукоўцаў.
Цяпер у Беларусі 833 прызнаныя палітычныя вязьні.
Дзякуючы ўдзелу польскіх спэцслужбаў заблякавалі першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасьці, паведамляе польскі ўрад.
Апэляцыйны суд Амстэрдама вырашыў, што калекцыя скіфскага золата, вывезеная з Крыму да анэксіі паўвострава Расеяй у 2014 годзе, мае вярнуцца ва Ўкраіну.
Малдоўская дзяржкампанія Energocom на фоне адсутнасьці дамоўленасьцяў з расейскім «Газпромам» падпісала кантракт на пастаўку ў Малдову аднаго мільёна кубамэтраў газу з польскай дзяржкампаніяй PGNiG.
У панядзелак польскія памежнікі зафіксавалі 582 спробы пераходу мяжы зь Беларусі па-за пунктамі пропуску. 9 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган адмовіўся ад намеру выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх дзяржаў. Пра гэта турэцкі лідэр паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Анкары, падкрэсьліўшы, што амбасадары «далі задні ход» і «далей будуць асьцярожнымі ў заявах».
Расея блізкая да выкарыстаньня прыроднага газу як палітычнага інструмэнту, калі яна сапраўды мае магчымасьць павялічыць яго экспарт у Эўропу, але адмаўляецца гэта зрабіць, папярэдзіў у панядзелак дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях глябальнай энэргетычнай бясьпекі Эмас Гаштэйн.
Праваабаронцы заявілі пра «вынішчэньне іншадумства» ў краіне.
Пра выключэньне з калегіі адвакатаў Натальля Мацкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Твітэры.
Беларускае аб’яднаньне рабочых абвясьціла агульнанацыянальны страйк ад 1 лістапада. Якімі былі вынікі і наступствы агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага роўна год таму Сьвятланай Ціханоўскай? За што адказвае лідэр? Якія перадумовы сёлетняга страйку, прызначанага на 1 лістапада?
Законапраект прадугледжвае, што будуць распрацаваныя іншыя заканадаўчыя акты, якія вызначаць адказнасьць за адмаўленьне генацыду беларускага народу.
У Судане вайскоўцы арыштавалі прэм’ер-міністра і распусьцілі кабінэт міністраў. Пераварот устрывожыў многія дзяржавы, якія нядаўна пачалі наладжваць адносіны з Суданам пасьля шматгадовай ізаляцыі краіны.
Палкоўніка міліцыі Дзьмітрыя Карзюка прызначылі намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Пасьля некалькіх спробаў мігрантаў гвалтоўна перайсьці беларуска-польскую мяжу Польшча ўзмацняе вайсковы кантынгент ва ўсходніх ваяводзтвах.
Прэзыдэнта Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева пераабралі на другі тэрмін падчас выбараў, якія адбыліся ў нядзелю, 24 кастрычніка.
Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо восем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.
Ірына Сазановіч — новая ўдзельніца эканамічнай каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Яна атрымала адукацыю ў Беларусі і на Захадзе, працавала ў фінансавай сфэры ў Канадзе.
Перапампоўка па газаправодзе Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася да каля 0,3 млн кубамэтраў з гадзіну. Раней «Газпром» браніраваў перапампоўку ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў за суткі ў кастрычніку і лістападзе.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).
Паток мігрантаў, якія хочуць нелегальна перасекчы межы Польшчы і Літвы зь беларускага боку, не спыняецца.
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы беларускім маршрутам. Іх колькасьць склала 6162 чалавекі.
Некалькі вуліц сталіцы дзяржавы Хартуму перакрылі пратэстоўцы.
У інтэрвію тэлеканалу АНТ першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаньнем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.
Чакаецца, што дзейны прэзыдэнт Шаўкат Мірзіёеў будзе пераабраны на новы тэрмін.
Група «Эканамічны Ціск» ініцыятывы «Беларусы Замежжа» запусьціла сайт belarus2020.info са сьпісам кампаній пастаўшчыкоў і партнэраў, якія закупляюць прадукцыю беларускіх дзяржпрадпрыемстваў або пастаўляюць транспарт і зброю беларускім сілавікам.
Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка без гальштукаў і купюр» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краін, якія, як ён выказаўся, падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах.
Беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, дзякуючы якому былі апублікаваныя запісы з катаваньнямі ў расейскіх турмах, пракамэнтаваў абвяшчэньне яго ў вышук на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, пра што стала вядома напярэдадні.
Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.
Хорст Зэехофэр выступіў супраць увядзеньня памежнага кантролю ў Эўразьвязе ва ўмовах прытоку мігрантаў зь Беларусі.
Літва фіксуе новую хвалю мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не ўпусьцілі 183 замежнікаў зь Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх паказьнікаў у 2021 годзе з 2 жніўня.
Загрузіць яшчэ