Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook заблякаваў форумы, якія спрыялі міграцыі празь Беларусь


Мігранты на польска-беларускім памежжы
Мігранты на польска-беларускім памежжы

Дзякуючы ўдзелу польскіх спэцслужбаў заблякавалі першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасьці, паведамляе польскі ўрад.

Супраца з адміністрацыяй сацсеткі і пасольствам ЗША прывяла да ліквідацыі груп, якія ўдзельнічалі ў кіраваньні нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў Эўразьвяз.

Гэта першы посьпех дзеяньняў уладаў Польшчы ў блякаваньні груп у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для павелічэньня міграцыі ў Польшчу.

«Урад працягвае дыялёг з Facebook і амэрыканскім бокам, каб заблякаваць далейшыя гібрыдныя дзеяньні, накіраваныя супраць Польшчы», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG