Пры працаўладкаваньні ў дзяржаўную ўстанову цяпер трэба будзе прадставіць дакумэнт, які пацьвярджае ляяльнасьць да ўлады.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра тое, што ў крэатыўнай прасторы «13:87» у Бабруйску прадстаўнікі сілавых ведамстваў правялі ператрус.
Сумесная калегія міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі 20 кастрычніка аказалася даволі выніковай. Аднак бадзёра-аптымістычны тон кіраўнікоў абаронных ведамстваў ня мог схаваць застарэлыя супярэчнасьці ў вайсковым супрацоўніцтве саюзьнікаў.
Пракуратура Грузіі вынесла пастанову адносна абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы былым прэзыдэнтам краіны Міхэілам Саакашвілі.
Урад Нямеччыны перакананы, што ключ да вырашэньня праблемы прытоку нелегальных мігрантаў у ЭЗ празь Беларусь ляжыць у Маскве. Пра гэта сёньня, 20 кастрычніка, заявіў міністар унутраных спраў Нямеччыны Горст Зээгофэр.
На гэтую пасаду Ігара Шуневіча абралі па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.
Ва Ўкраіне вызначылі, як правільна называць сытуацыю на ўсходзе краіны і ў Крыме, каб не прасоўваць расейскія наратывы.
Тацяна Шчытцова — прафэсарка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, доктарка філязофскіх навук.
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у размове з заснавальнікам грамадзка-палітычнай ініцыятывы «Твары дэмакратыі» Свэнам Ліліенстрэмам расказала, што для яе значаць дэмакратычныя каштоўнасьці, якія выклікі стаяць перад Эўропай і чаму Эўропа — найлепшае ў сьвеце месца для жыцьця.
Дыпляматка затэлефанавала Дар’і раніцай 20 кастрычніка. За дзень да гэтага адбылася сустрэча сваякоў палітвязьняў з прадстаўнікамі Эўразьвязу.
Літаратар і гісторык Уладзімер Арлоў адгукнуўся на сьмерць вэтэрана беларускага супраціву Антона Фурса, які правёў 9 гадоў у ГУЛАГу за сваю беларускую дзейнасьць у паваеннай Беларусі.
Кіраўнікі вайсковых ведамстваў Расеі і Беларусі на пасяджэньні ў Маскве заявілі пра ваенныя пагрозы, палітычны і эканамічны ціск, якія нібыта ідуць з боку заходніх краін.
Пачынаючы са жніўня, назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў. У фэдэральным прафсаюзе паліцэйскіх выступаюць за ўвядзеньне часовага памежнага кантролю на мяжы з Польшчай.
Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць будаваць лякарні і школы, а вызваленыя грошы раздаць лекарам і настаўнікам.
Прэзыдэнт Польшчы на міжнароднай сустрэчы ў Вільні яшчэ раз назваў вінаватага ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на ўсходніх межах Эўразьвязу і папярэдзіў пра наступныя магчымыя атакі.
Незарэгістраваная моладзевая грамадзка-палітычная арганізацыя «Малады фронт» працягвае дзейнічаць унутры краіны, але «ўлічвае рэаліі цяперашняй Беларусі».
Поўная адпаведнасьць афіцыйнай ідэалёгіі не заўсёды гарантуе захаваньне пасады. Свабода згадвае некалькі такіх выпадкаў.
Перад выбарамі прэзыдэнта Ўзбэкістану супрацоўнікам узбэцкай службы Радыё Свабода пагражаюць забойствамі і згвалтаваньнямі.
Крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу трывае. Польскія і літоўскія ўлады ідуць на чарговыя захады, каб прадухіліць нелегальны пераход мяжы, які адбываецца штодня.
Раней у гэтым месяцы стала вядома, што конульства спыняе працу на патрабаваньне амэрыканскага боку.
Да 2020 году турнір з удзелам Лукашэнкі і на прыз ягонага імя праходзіў 15 гадоў. Каманда Лукашэнкі выйгравала яго 13 разоў.
Камітэт замежных дачыненьняў Сэнату ЗША у аўторак 19 кастрычніка прыняў рэзалюцыю ў справе сытуацыі ў Беларусі. Яна накіраваная на зацьвярджэньне ў Сэнат.
Упершыню за год палітзьняволеная валянтэрка «Вясны» Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА-1.
Грамадзяне Беларусі Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, якія больш за год знаходзяцца на тэрыторыі швэдзкай амбасады, атрымалі кансультацыю ад лекара са Швэцыі.
Бэльгія спрабуе зьмякчыць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да калійнай прамысловасьці Беларусі.
Сяргей Няроўны паставіў у сацыяльнай сетцы знак, што яму падабаецца заблякаваны ўладамі партал Tut.by. Гэта палічылі правапарушэньнем.
У пракуратуры заявілі: «У асобных артыкулах дзейнасьць дзяржаўных органаў прадстаўлялася як незаконная, апраўдваліся і гераізаваліся асобы, якія зьдзейсьнілі правапарушэньні і злачынствы».
МЗС Беларусі запатрабаваў ад амбасадара Францыі Нікаля дэ Лякоста пакінуць Беларусь. Пасьля выбараў 2020-га сем заходніх амбасадараў былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Што гэта значыць для дыпляматыі і зьнешняй палітыкі — тлумачыць экс-дыплямат Уладзімер Астапенка.
Расея абмяркоўвае зь беларускімі калегамі сытуацыю з затрыманьнем журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі і закрыцьцём выданьня.
Упершыню пра каранавірус Лукашэнка загаварыў у сакавіку 2020 году: сказаў, што вірусу няма, што гэта паніка, псыхоз. А калі і ёсьць,то найлепшыя лекі — гарэлка, лазьня, трактар, хакей. Праз год рыторыка Лукашэнкі зьмянілася: маўляў, пра гарэлку і трактар ён жартаваў, а СМІ яго ня так зразумелі.
Камісія Сэнату Рэспублікі Чэхія па Канстытуцыі і парлямэнцкіх працэдурах прыйшла да высновы, што прэзыдэнт Мілаш Земан павінен быць пазбаўлены сваіх паўнамоцтваў праз стан здароўя.
Падчас травеньскага чэмпіянату сьвету ў хакеі мэрыя Рыгі памяняла дзяржаўны сьцяг Беларусі на нацыянальны. Цяпер тое палотнішча выставілі на дабрачынны аўкцыён.
Вайсковая хунта ў М’янме абвясьціла аб вызваленьні з-за кратаў больш за 5,6 тысячы праціўнікаў рэжыму. Пра гэта паведаміла дзяржаўная тэлевізія 18 кастрычніка.
Былы зьняволены, які апублікаваў відэазапіс, дзе паказаныя катаваньні гвалт у расейскай турме, заявіў у размове з агенцтвам AFP, што ня можа больш трымаць гэтую інфармацыю ў сябе. Цяпер ён у Францыі, дзе просіць прытулку, паведамляе RFI.
Паводле праваабаронцаў, некаторыя ўрады скарысталіся выбухам каранавірусу, каб абмежаваць дзейнасьць СМІ і сваіх апанэнтаў.
Намесьнікам старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў былы камандзір спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Алег Чарнышоў.
Перад заплянаванай на 19 кастрычніка «каранавіруснай» нарадай Аляксандра Лукашэнкі старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва абвінаваціў рэжым у «эпідэмічнай катастрофе».
У Літве беларускія мэдыкі стварылі новую арганізацыю — для дапамогі суайчыньнікам у выгнаньні і прыцягненьня ўвагі да тэмы права на здароўе ў беларускіх турмах.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар у эфіры каналу «Свабода Premium» расказаў пра шматгадовае жыцьцё ў эміграцыі, патлумачыў, што для яго азначае георгіеўская стужка, за якую яго шмат крытыкавалі.
18 кастрычніка адбыліся прызначэньні ў спэцслужбах дзяржавы. Прозьвішчы і пасады новых кіраўнікоў у КДБ не назвалі.
Кітай абвергнуў паведамленьне аб тым, што ён правёў выпрабаваньні ядзернай гіпэргукавой ракеты.
Вячаслаў Арлоўскі, прадстаўнік ГУБАЗіК, у інтэрвію газэце «СБ. Беларусь сегодня» агучыў ідэю пазбаўляць грамадзянства людзей, якія зьехалі з Беларусі. У тым ліку і тых, хто мае грамадзянства па нараджэньні.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў 18 кастрычніка, што «ірацкі шлях» мігрантаў у Беларусь быў закрыты дзякуючы яго перамовам з кіраўніцтвам гэтай краіны і што ў выніку гэтых перамоваў Ірак забараніў пасажырскія авіярэйсы з Багдаду ў Менск.
Пра гэта 18 кастрычніка паведаміў старшыня Сэнату Чэхіі Мілаш Выстэрчыл, спасылаючыся на заключэньне дактароў Цэнтральнага вайсковага шпіталя, у якім Мілаш Зэман знаходзіцца на лячэньні.
МЗС Францыі назвала скасаваньне беларускім бокам дазволу на перабываньне амбасадара Нікаля дэ Лякоста ў Беларусі «неабгрунтаваным рашэньнем» і заявіла аб прыняцьці «прапарцыйных мераў у адказ».
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна з 1 лістапада прыпыняе працу пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры NATO.
Мы пагаварылі з чалавекам, які правёў 15 сутак у зьняволеньні на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Паўэлу было 84 гады.
Амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Менск. 18 кастрычніка стала вядома аб адкліканьні беларускага амбасадара ў Менск на кансультацыі.
Загрузіць яшчэ