Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай зьняпраўдзіў паведамленьне пра выпрабаваньні ядзернай гіпэргукавой ракеты


Паўночнакарэйская гіпэргукавая ракета Hwasong-8. Ілюстрацыйнае фота

Кітай абвергнуў паведамленьне аб тым, што ён правёў выпрабаваньні ядзернай гіпэргукавой ракеты.

Пра такія выпрабаваньні паведаміла выданьне Financial Times, чым, паводле Бі-Бі-Сі, выклікала занепакоенасьць у Вашынгтоне.

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Кітаю Чжао Ліцзян паведаміў 18 кастрычніка на брыфінгу для СМІ, што ў ліпені былі праведзены звычайныя выпрабаваньні для праверкі розных тыпаў тэхналёгій касьмічных караблёў шматразовага выкарыстаньня.

«Гэта не была ракета, гэта быў касьмічны карабель, — сказаў ён. — Гэта мае вялікае значэньне для зьніжэньня кошту выкарыстаньня касьмічных караблёў».

Чжао Ліцзян дадаў, што ў мінулым многія краіны праводзілі аналягічныя выпрабаваньні. На пытаньне, ці паведамленьне ў Financial Times, было памылковым, ён адказаў: «Так».

Выданьне Financial Times цытавала пяць неназваных крыніц, якія заявілі, што летам у Кітаі была запушчана гіпэргукавая ракета. «Выпрабаваньне паказала, што Кітай дасягнуў ашаламляльнага прагрэсу ў галіне гіпэргукавой зброі і прасунуўся значна далей, чым уяўлялі амэрыканскія чыноўнікі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG