Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка папярэдзіў чыноўнікаў пра крымінальную адказнасьць за «эпідэмічную катастрофу» ў Беларусі


Павал Латушка, архіўнае фота

Перад заплянаванай на 19 кастрычніка «каранавіруснай» нарадай Аляксандра Лукашэнкі старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва абвінаваціў рэжым у «эпідэмічнай катастрофе».

«Большай часткі сьмярцей удалося б пазьбегнуць, калі б не злачынны рэжым Лукашэнкі», — заявіў Латушка.

Ён лічыць, што ўлады адно хваліліся сваім шляхам барацьбы з эпідэміяй і казалі, што ўвесь сьвет ім зайздросьціць, замест таго, каб:

  • матываваць людзей прышчапляцца,
  • прапагандаваць сацыяльную дыстанцыю і нашэньне масак,
  • даваць слова мэдыкам, якія лечаць хворых на COVID-19,
  • публікаваць праўдзівую статыстыку.

Латушка назваў гэта халатнасьцю, якая паўплывала на паводзіны людзей і прывяла да сьмерці тысяч беларусаў. Ён заявіў, што гэтыя дзеяньні падпадаюць пад тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:

  • злоўжываньне ўладай (арт. 424),
  • падмена статыстыкі (арт. 427),
  • службовая халатнасьць (арт. 428).

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва выступіла з патрабаваньнямі

  • паказаць рэальную статыстыку хворнасьці і сьмяротнасьці ад COVID-19;
  • увесьці ў краіне локдаўн і адмяніць усе масавыя мерапрыемствы;
  • адкрыць межы для беларусаў, каб яны маглі прышчапіцца даступнымі ў Эўразьвязе вакцынамі;
  • даць гуманітарным місіям доступ у Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG