Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Міністэрства здароўя Беларусі прыпыніла аказаньне плянавай дапамогі

абноўлена

Дзьмітры Піневіч, міністар аховы здароўя Беларусі
Дзьмітры Піневіч, міністар аховы здароўя Беларусі

Таксама ўнесьлі зьмены ў графік працы паліклінік Менску і ў Рэкамэндацыі аб арганізацыі дапамогі пацыентам з інфэкцыяй COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі падпісалі загад 1287 ад 2021/10/15 г., якім часова прыпынілі аказаньне плянавай мэдыцынскай дапамогі ў амбуляторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

У тым ліку прыпыняецца:

  • правядзеньне дыспансэрызацыі,
  • скрынінгавыя мерапрыемствы,
  • аказаньне рэабілітацыйнай дапамогі,
  • выкананьне фізіятэрапэўтычных працэдур,
  • лячэньне ў адзьдзяленьнях дзённага знаходжаньня,
  • плянавая стаматалягічная дапамога.

Таксама ўнесьлі зьмены ў графік працы амбуляторна-паліклінічнага зьвяна Менску і ў Рэкамэндацыі (часовыя) аб арганізацыі аказаньня мэдыцынскай дапамогі пацыентам з інфэкцыяй COVID-19. У прыватнасьці, нагрузку на апараты кампутарнай тамаграфіі мусіць павялічыцца на 45%, а таксама перагледжаны рэжым працы кабінэтаў з тамаграфіяй, дапускаецца іхная праца па нядзелях з улікам магчымасьцяў у выпадку візыту пацыента з падазрэньнем на COVID-19.

Загадам вызначылі дазаваньне прэпаратаў барыцыцініб і тафацыцініб, якія выкарыстоўваюць пры лячэньні.

«Асобы зь ліку кантактаў першага і другога ўзроўню, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжаньня дзяцей і дарослых, падлягаюць ізаляцыі на працягу 14 сутак з нагоды кантакту з хворымі і па заканчэньні тэрміну ізаляцыі дапускаюцца ў калектывы пры адсутнасьці сымптомаў вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі», — гаворыцца ў загадзе.

Траціну ложкаў у беларускіх шпіталях ужо перапрафілявалі для хворых з каранавіруснай інфэкцыяй, заявіў міністар здароўя Дзьмітры Піневіч. Гэта 32 тысячы ложкаў.

Па словах Піневіча, штам «дэльта» аказаўся больш цяжкім і, адпаведна, больш сьмяротным. Ён расказаў, што зьявіліся цяжарныя жанчыны ў цяжкім стане, у рэанімацыю сталі часьцей трапляць пацыенты ва ўзросьце каля 30 гадоў, а сымптомы хваробы цяпер выяўляюцца і ў дзяцей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG