Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урсуля фон дэр Ляен: Дэмакратыя дасьць рады любым выклікам


Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен

Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у размове з заснавальнікам грамадзка-палітычнай ініцыятывы «Твары дэмакратыі» Свэнам Ліліенстрэмам расказала, што для яе значаць дэмакратычныя каштоўнасьці, якія выклікі стаяць перад Эўропай і чаму Эўропа — найлепшае ў сьвеце месца для жыцьця.

Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у размове з заснавальнікам грамадзка-палітычнай ініцыятывы «Твары дэмакратыі» Свэнам Ліліенстрэмам расказала, што для яе значаць дэмакратычныя каштоўнасьці, якія выклікі стаяць перад Эўропай і чаму Эўропа — найлепшае ў сьвеце месца для жыцьця.

Адказваючы на пытаньне, наколькі дэмакратыі ў Эўропе пагражаюць «фэйкавыя навіны» і абмежаваньні свабоды слова, кіраўніца Эўракамісіі зазначыла:

«Наш адказ на пандэмію сьведчыць, што Саюз дэмакратычных дзяржаваў можа задаволіць патрэбы сваіх грамадзян. Паглядзіце на ўсё, чаго мы разам дасягнулі. Больш за 75 працэнтаў дарослых у ЭЗ поўнасьцю вакцынаваныя. Закупляючы нашы вакцыны разам, мы забясьпечылі роўны доступ да іх усіх эўрапейскіх краінаў. Тым часам мы экспартавалі столькі вакцын, колькі паставілі эўрапейцам, стаўшы аптэкай сьвету. Ніводная аўтакратыя не дасягнула такіх вынікаў.

Тое самае тычыцца нашага пляну аднаўленьня і Эўрапейскай „Зялёнай дамовы“. Дэмакратычныя краіны могуць эфэктыўна даць рады любым выклікам. Таму што ў дэмакратычных краінах грамадзяне ўкладаюць у вырашэньне праблемаў усе свае сілы і творчыя здольнасьці. Таму што дэмакратыя — гэта тое, што мы зь яе робім. Кожны дзень нанова».

Многія маладыя эўрапейцы ўспрымаюць дэмакратычную, мірную і аб’яднаную Эўропу як нешта само сабой зразумелае. Як растлумачыць — чым добрая Эўропа? Урсуля фон дэр Ляен прапануе сваё тлумачэньне:

«Эўропа — гэта проста найлепшае ў сьвеце месца для жыцьця. Нідзе ў сьвеце маладыя людзі ня маюць такіх магчымасьцяў вучыцца, падарожнічаць, быць прадпрымальнікамі і мець такую сацыяльную абарону. І ні ў якім іншым месцы маладыя людзі не карыстаюцца такім шырокім наборам правоў і свабодаў. Гэта тое, што робіць нас такімі, якія мы ёсьць, і менавіта таму нам трэба захоўваць пільнасьць, калі нехта нападае на асноўныя правы і вяршэнства закону.

Эўропа заўсёды павінна заставацца месцам, дзе свабода слова сьвятая, дзе ўсе роўныя перад законам і дзе кожны можа кахаць каго хоча. І адна з нашых роляў як Эўрапейскай камісіі — менавіта быць ахоўнікамі гэтых фундамэнтальных каштоўнасьцяў, гарантаваных Эўрапейскімі дамовамі. Але мы можам дасягнуць посьпеху, толькі калі ўсе эўрапейскія грамадзяне — маладыя і старыя — кожны дзень будуць змагацца разам з намі за гэтыя свабоды».

Урсуля фон дэр Ляен займае пасаду старшыні Эўрапейскай камісіі з 1 сьнежня 2019 году, замяніўшы на гэтай пасадзе Жана-Клёда Юнкера. Ёй 63 гады, яна мае сямёра дзяцей. Раней займала пасады фэдэральнага міністра абароны і міністра працы і сацыяльных спраў Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG