Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль яна ў турме, памерлі яе бабуля і бацька». Муж валянтэркі «Вясны» пра сустрэчу ў турме


Упершыню за год палітзьняволеная валянтэрка «Вясны» Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА-1.

Дзяўчыне пагражае да 12 год турмы. У інтэрвію Свабодзе Вадзім Жаромскі расказаў, чаму ягоная жонка не падпісала прашэньне аб памілаваньні, пра што нельга гаварыць на спатканьнях у турме, як Марфа перажывае сьмерць бацькі і калі чакаецца суд.

  • «Пакуль яна ў турме, памерла яе бабуля ад каранавірусу... А бацька хварэў на анкалёгію апошняй стадыі». На пахаваньне бабулі і бацькі Марфу не адпускалі.
  • «У хуткім часе можа пачацца суд. Напрыканцы месяца павінны быць прад'яўленыя канчатковыя абвінавачаньні. І недзе ў сьнежні павінен быць суд. Летам прыяжджалі дадому супрацоўнікі міліцыі і апісвалі маёмасьць, таму што плянуецца пазоў па крымінальнай справе. Па гэтым пазове, хутчэй за ўсё, будзе вялікі штраф ці канфіскацыя маёмасьці».
  • «Марфа разумее, што тэрмін можа быць вялікі, да 12 гадоў, але ўсё ж яшчэ спадзяецца, што нешта зьменіцца. Без надзеі цяжка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG