Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць «Белавія»


Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў 18 кастрычніка, што «ірацкі шлях» мігрантаў у Беларусь быў закрыты дзякуючы яго перамовам з кіраўніцтвам гэтай краіны і што ў выніку гэтых перамоваў Ірак забараніў пасажырскія авіярэйсы з Багдаду ў Менск.

Аднак, адзначыў Бурэль, узамен зьявіліся іншыя шляхі перавозу мігрантаў у Беларусь.

«Ёсьць доўгі сьпіс краінаў, адкуль ідзе паток людзей, якія перавозяцца паветраным транспартам у Менск і зь Менску да межаў, — цытуе Бурэля брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк. — Ёсьць нацыянальная авіякампанія Беларусі „Белавія“, і ёсьць іншыя авіякампаніі. Мы зьбіраемся зьвязацца з усімі гэтымі краінамі, каб растлумачыць сытуацыю, скарыстацца ўсімі правамі, якія дае нам дзейнае палажэньне аб паветраным транспарце. І мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць нацыянальнай кампаніі Беларусі. І паспрабаваць пераканаць іншых, што яны, робячы гэта, проста займаюцца кантрабандай людзей. І мы спадзяёмся, што зможам спыніць гэты паток людзей».

Сёньня ў Люксэмбургу міністры замежных спраў краін Эўразьвязу абмяркоўвалі санкцыі супраць турыстычных кампаній, якія масава дастаўляюць мігрантаў з Азіі ў Беларусь. Абмяркоўваліся таксама далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG