Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане журналістам Радыё Свабода пагражаюць забойствамі і згвалтаваньнямі


Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў

Перад выбарамі прэзыдэнта Ўзбэкістану супрацоўнікам узбэцкай службы Радыё Свабода пагражаюць забойствамі і згвалтаваньнямі.

Супрацоўнікі узбэцкай службы Радыё Свабода перад выбарамі прэзыдэнта краіны пачалі атрымліваць шматлікія пагрозы. Пра гэта паведамляецца на сайце міжнароднай мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Адзначаецца, што 16 кастрычніка толькі за 30 хвілін у телеграм-канале узбэцкай службы зьявіліся дзясяткі паведамленьняў з пагрозамі і абразамі ў адрас журналістаў і іх сваякоў. Паведамленьні зьмяшчалі пагрозы абезгалоўліваньня і сэксуальнага гвалту і суправаджаліся парнаграфіяй. У некаторых камэнтарах гаварылася, што «рэальная мэта „Ozodlik Radiosi“ (узбэцкай службы Радыё Свабода. РС) — арганізаваць мяцеж ва Ўзбэкістане, парушыць мір і дыскрэдытаваць нашага прэзыдэнта».

Пагрозы паступілі з ананімных уліковых запісаў, піша Радыё Свабода, але супрацоўнікі высьветлілі, што як мінімум два паведамленьні былі напісаныя з акаўнтаў, якія прасоўваюць у сацыяльных сетках праўладную палітыку.

Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай назваў пагрозы ў адрас узбэцкай службы «агіднымі» і заклікаў Ташкент неадкладна спыніць тактыку запалохваньня ў дачыненьні да незалежных СМІ.

Сайт узбэцкай службы Радыё Свабода заблякаваны ва Ўзбэкістане з 2019 году.

  • Прэзыдэнцкія выбары ва Ўзбэкістане прызначаныя на 24 кастрычніка. ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў, сярод якіх дзейны кіраўнік дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі.
  • Яго канкурэнтамі на выбарах стануць Бахр Абдухалімаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі «Адалат», Нарзула Абламурадаў ад Экалягічнай партыі, Алішэр Кадзіраў ад Дэмакратычнай партыі і Максуд Варысаў ад Народна-дэмакратычнай партыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG