18 кастрычніка адбыліся прызначэньні ў спэцслужбах дзяржавы. Прозьвішчы і пасады новых кіраўнікоў у КДБ не назвалі.
Кітай абвергнуў паведамленьне аб тым, што ён правёў выпрабаваньні ядзернай гіпэргукавой ракеты.
Вячаслаў Арлоўскі, прадстаўнік ГУБАЗіК, у інтэрвію газэце «СБ. Беларусь сегодня» агучыў ідэю пазбаўляць грамадзянства людзей, якія зьехалі з Беларусі. У тым ліку і тых, хто мае грамадзянства па нараджэньні.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў 18 кастрычніка, што «ірацкі шлях» мігрантаў у Беларусь быў закрыты дзякуючы яго перамовам з кіраўніцтвам гэтай краіны і што ў выніку гэтых перамоваў Ірак забараніў пасажырскія авіярэйсы з Багдаду ў Менск.
Пра гэта 18 кастрычніка паведаміў старшыня Сэнату Чэхіі Мілаш Выстэрчыл, спасылаючыся на заключэньне дактароў Цэнтральнага вайсковага шпіталя, у якім Мілаш Зэман знаходзіцца на лячэньні.
МЗС Францыі назвала скасаваньне беларускім бокам дазволу на перабываньне амбасадара Нікаля дэ Лякоста ў Беларусі «неабгрунтаваным рашэньнем» і заявіла аб прыняцьці «прапарцыйных мераў у адказ».
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна з 1 лістапада прыпыняе працу пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры NATO.
Мы пагаварылі з чалавекам, які правёў 15 сутак у зьняволеньні на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Паўэлу было 84 гады.
Амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Менск. 18 кастрычніка стала вядома аб адкліканьні беларускага амбасадара ў Менск на кансультацыі.
Засакрэчаны экспарт у Расею ацэньваецца прыкладна ў 1,29 млрд даляраў, ці 14,8% ад агульных паставак. У 2020 годзе скрытыя пастаўкі з адной краіны ў іншую склалі толькі 152 млн (1,2% усяго беларускага экспарту).
Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў расказвае пра катаваньні ў 2010 годзе ў СІЗА КДБ; нагадвае, як хутка ён быў вызвалены пасьля ўвядзеньня санкцыяў; успамінае самы сьмешны эпізод падчас адседкі на Акрэсьціна і нетрадыцыйна ацэньвае леташнія падзеі.
Міністарка адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене выдзеліла дапамогу 88 студэнтам зь Беларусі на навучаньне ў 11 ВНУ Літвы.
У Вугоршчыне па выніках праймэрыз вызначыўся кандыдат у прэм’еры ад аб’яднанай апазыцыі, які мае кінуць выклік цяперашняму кіраўніку ўраду Віктару Орбану падчас кампаніі па выбарах у парлямэнт. Яны пройдуць ужо налета.
Эўразьвяз абмяркоўвае санкцыі супраць турыстычных кампаній, якія масава дастаўляюць мігрантаў з Азіі ў Беларусь.
Гайка Маас не выключае ўвядзеньня санкцый супраць авіякампаній, якія займаюцца перавозкай мігрантаў у Беларусь, адкуль яны потым трапляюць у Эўразьвяз.
Вярхоўны суд пачаў грамадзянскую вытворчасьць на пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі руху «За свабоду». Падставай стала другое папярэджаньне, вынесенае арганізацыі цягам году.
Паліцэйскі прафсаюз Нямеччыны асьцерагаецца каляпсу на мяжы з Польшчай ад наплыву ўцекачоў, якія прыбываюць «беларускім» маршрутам. Лідэр прафсаюзу выступае за ўвядзеньне памежнага кантролю.
У наступныя 5 гадоў Facebook хоча забясьпечыць працай для стварэньня мэтасусьвету 10 тысяч эўрапейцаў. «Гэтыя інвэстыцыі — вотум даверу да сілы эўрапейскай тэхналягічнай індустрыі», — заявілі ў інтэрнэт-гіганце.
У ААН спадзяюцца, што рэформы, пра якія цяпер дамаўляюцца ўрад і апазыцыя, пакладзе канец вайне, якая доўжыцца ў краіне больш за 10 гадоў.
У сацсетках набірае папулярнасьць відэа, на якім каля 70 мігрантаў штурмуюць беларуска-польскую мяжу.
Як пацьвердзілі Свабодзе, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Менск.
У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага.
Урад Вэнэсуэла ў суботу заявіў, што прыпыніць перамовы з апазыцыяй, якія павінны былі аднавіцца ў гэтыя выходныя.
На будынку крамы ў пасёлку Руска-Высоцкае Ламаносаўскага раёну Ленінградзкай вобласьці зьявіліся партрэты беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай і расейскага апазыцыйнага палітыка Андрэя Піваварава, таксама кінутага за краты.
Улады астраўной афрыканскай дзяржавы Каба-Вэрдэ экстрадавалі ў ЗША грамадзяніна Вэнэсуэлы, бізнэсоўцу Алекса Сааба, паведаміў Дзярждэпартамэнт ЗША.
За першыя тры кварталы 2021 году заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5 200 замежнікаў. У лідэрак па колькасьці заявак — грамадзяне Беларусі і Афганістану.
Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Падпіска на прызнаныя экстрэмісцкімі тэлеграм-каналы не падлягае пакараньню.
Анколяг Надзя Пятроўская расказвае, якія рызыкі нясе пандэмія для анкапацыентаў, чаму рак — адно зь першых паказаньняў для вакцынацыі, і як пандэмія адбілася на дыягностыцы анкалягічных хваробаў, і чаму падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей, якім упершыню дыягнаставалі рак, значна зьменшылася.
15 кастрычніка зь неназванай нагоды міністар надзвычайных сытуацый Вадзім Сіняўскі зьвярнуўся да асабовага складу МНС.
Беларускі праграміст Сяргей, які перадаў інфармацыю пра масавыя катаваньні ў расейскіх турмах у шырокі доступ, прыляцеў у Парыж, дзе папрасіў прытулку.
Пара з Ірану тры дні правяла ў лесе на беларуска-польскай мяжы бязь ежы і грошай.
Журналіст беларускай «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка спрабаваў паляцець у Варшаву, але расейскія спэцслужбы пасадзілі яго на рэйс у Менск. Пра гэта ў эфіры RTVI заявіў галоўны рэдактар расейскай «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў разважаюць пра наступствы мігранцкага крызісу для Беларусі, а таксама пра ідэю прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы, якія ўлада абвясьціла экстрэмісцкімі.
Паводле ранейшага пляну, на пасяджэньні вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» 4 лістапада інтэграцыйныя праграмы Беларусі і Расеі маюць зацьвердзіць Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка.
Офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека адказаў Свабодзе на запыт адносна абвінавачаньняў афіцыйным Менскам прадстаўніцтва ААН у Беларусі ў нямэтавым выкарыстаньні сродкаў і фінансаваньні пратэставай дзейнасьці.
На сумесным брыфінгу з прэс-сакратаром памежнай службы прэс-сакратар міністар-каардынатар Станіслаў Жарын прадставіў інфармацыю аб атрыманьні беларускімі ўладамі грашовых сродкаў зь міграцыйнага шляху.
Аўтарытарныя ўлады Туркмэністану па-ранейшаму — праз больш за паўтара года пасьля пачатку пандэміі — працягваюць сьцьвярджаць, што ў краіне не было зафіксавана ніводнага выпадку COVID-19.
15 кастрычніка ў відэафармаце праходзіць саміт прадстаўнікоў краін СНД. Кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў выступіў за мірныя перамовы з Армэніяй.
15 сьнежня ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства». Ён упершыню пройдзе без удзелу Беларусі, якая прыпыніла свой удзел у праграме Эўразьвязу.
Па стане на 15 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 805 палітычных вязьняў.
Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Эўразьвязу паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Карныя органы ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін заявіў, што датычна матэрыялу журналіста «Комсомольской правды в Белоруссии» Генадзя Мажэйкі правядуць лінгвістычную экспэртызу.
Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна расказвае, чаму прышчэпка — адзіны надзейны спосаб барацьбы з пандэміяй, параўноўвае вакцыну з адмычкай, тлумачыць, як яна дзейнічае, і разбурае найбольш распаўсюджаныя міты пра вакцынацыю.
Такую прапанову зрабіла тапанімічная камісія. У менчукоў ёсьць два тыдні, каб выказаць сваю думку.
Свабода ўзгадала дзясятак адвакатаў, якіх за вядзеньне палітычных спраў пазбавілі ліцэнзій.
Загрузіць яшчэ