Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы і афганцы — у лідэрах па колькасьці заяваў аб прытулку ў Польшчы


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве, сакавік 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве, сакавік 2021 году

За першыя тры кварталы 2021 году заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5 200 замежнікаў. У лідэрах па колькасьці заявак — грамадзяне Беларусі і Афганістану, піша «Польскае радыё».

Зь ліпеня ў Польшчы прыкметна павялічылася колькасьць заяваў аб міжнароднай абароне, інфармуе польскае Ўпраўленьне па справах іншаземцаў. За першыя тры кварталы гэтага году такія заявы падалі амаль 5 200 замежнікаў. Прэс-сакратар Упраўленьня Якуб Дудзяк паведаміў, што да канца верасьня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістану і Беларусі.

«Такія заявы найчасьцей падавалі грамадзяне Афганістану — 1 700 чалавек, у тым ліку эвакуяваныя ў Польшчу супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгенту і дыпляматыі. На другім месцы — грамадзяне Беларусі — 1 400 чалавек. Далей грамадзяне Расеі — 800 чалавек, Іраку — 500 і Ўкраіны — 200 чалавек.

Паводле Якуба Дудзяка, сярод разгледжаных заяваў, амаль у палове выпадкаў былі вынесеныя станоўчыя рашэньні:

«Цягам першых трох кварталаў бягучага году міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным зь Беларусі — 733 чалавекі, Расіі — 64 чалавекі і Турэччыны — 48 чалавек. У дачыненьні да 941 іншаземца былі выдадзеныя адмоўныя рашэньні. У асноўным, гэта былі грамадзяне Расеі і Ўкраіны».

Замежнік можа атрымаць міжнародную абарону, калі ў краіне паходжаньня яму пагражае перасьлед або рэальная рызыка страты жыцьця або здароўя. Гэта пры ўмове, што ён не ўяўляе сабой пагрозы бясьпецы краіны, у якой ён хоча атрымаць прытулак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG