Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар надзвычайных сытуацый нагадаў пажарнікам, што ім могуць загадаць страляць у пратэстоўцаў


Вадзім Сіняўскі, архіўнае фота
Вадзім Сіняўскі, архіўнае фота

15 кастрычніка зь неназванай нагоды міністар надзвычайных сытуацый Вадзім Сіняўскі зьвярнуўся да асабовага складу МНС.

У звароце ён адзначыў, што ратавальнікі павінны быць гатовыя ўва усякую хвіліну прыйсьці на дапамогу людзям і дзяржаве.

А таксама заявіў, што Беларусь зазнае вонкавы ціск «розных дэструктыўных сілаў», супрацьстаяць якому павінны і супрацоўнікі МНС.

Ён нагадаў пажарнікам, што ў выпадку ўвядзеньня надзвычайнага стану ім могуць загадаць спыняць беспарадкі, «калі спатрэбіцца, то і з зброяй у руках».

Паводле міністра, афіцэры МНС павінны быць праваднікамі дзяржаўнай ідэалёгіі і выхоўваць іншых работнікаў. Сіняўскі заклікаў да ўмацаваньня адзінства ў шэрагах МНС.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Вадзіма Сіняўскага міністрам надзвычайных сытуацый у сакавіку 2021 году. Да гэтага ён быў начальнікам міліцыі Гарадзенскай вобласьці.

25 ліпеня на Дні пажарнай службы Сіняўскі назваў бел-чырвона-белы сьцяг фашысцкім і заявіў, што пажарнікі і надалей будуць здымаць сымболіку. Тады ж ён яшчэ раз сказаў, што ратавальнікі пры патрэбе змогуць ужываць сілу, спэцсродкі і зброю.

Паводле закону аб органах МНС, ратавальнікі сярод іншага абавязаны выконваць «іншыя рашэньні прэзыдэнта» і прымянць зброю ў вызначаных прэзыдэнтам «іншых выпадках».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG