«Прааналізаваўшы падзеі апошняга году і асабліва апошняга тыдня, „Комсомольская правда“ прыняла рашэньне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампэнсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — паведаміла выданьне.
Сэнатары-рэспубліканцы Марка Рубіё і Джым Рыш і сэнатары-дэмакраты Марк Ўорнэр і Боб Мэнэндэс накіравалі ліст прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну, заклікаўшы яго прыняць неадкладныя меры для павелічэньня штату амэрыканскай амбасады ў Маскве.
Нягледзячы на адносную стабільнасьць у курдзкіх раёнах, людзі спрабуюць выехаць у пошуках лепшага жыцьця.
Сустрэча беларускай апазыцыйнай лідэркі з Анджэем Дудам адбылася падчас Варшаўскага форуму па бясьпецы.
Сёньня на пленарным пасяджэньні Эўрапарлямэнту эўракамісарка ўнутраных спраў ЭЗ Ільва Югансан выступіла з прамовай аб Беларусі ад імя кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля. Яна запэўніла народ Беларусі ў далейшай падтрымцы з боку Эўразьвязу.
З расьсьледаваньня журналістаў вынікае, што сын Віктара Шэймана Сяргей і бізнэсовец Аляксандар Зінгман займаліся пошукамі і здабычай золата ў Зымбабвэ.
Тэкст ліста апублікаваны на ягонай старонцы ў фэйсбуку.
Пасьля першага пасяджэньня суду аб ліквідацыі руху ў працэсе абвясьцілі перапынак да 8 кастрычніка.
У Грузіі падводзяць вынікі мясцовых выбараў. Апазыцыя рыхтуецца да другога туру і патрабуе вызваліць арыштаванага Міхэіла Саакашвілі. Ён называе сябе палітычным вязьнем і таксама патрабуе вызваленьня. Палітык прыбыў у Тбілісі напярэдадні рэгіянальных выбараў.
Міністэрства інфармацыі «ў сувязі з узьніклымі запытамі» нагадала, што газэта «„Комсомольская правда“ в Беларуси» — беларускі сродак масавай інфармацыі, заснаваны рэзыдэнтам Беларусі ЗАТ «БелКП-Пресс».
У МУС Беларусі паведамілі, што Генадзя Мажэйку нібыта затрымалі ў Беларусі, калі ён вярнуўся з Расеі, дзе яго быццам бы ўнесьлі ў сьпіс непажаданых асобаў. Але журналісты «Эўрарадыё» высьветлілі, што гэта ня так.
5 кастрычніка парталу Tut.by споўніўся 21 год. Кампанія разгромленая, сайт заблякаваны, 15 супрацоўнікаў у няволі, усе матэрыялы парталу за 21 год працы прызнаныя экстрэмісцкімі.
Праект новай Канстытуцыі Беларусі будзе апублікаваны не пазьней за 7 лістапада, а рэфэрэндум у пытаньні яе прыняцьця адбудзецца не пазьней за люты наступнага году. Палітычныя аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць уплыў новай Канстытуцыі на транзыт улады ў Беларусі.
Апэратар газаправоду «Паўночны паток — 2», кампанія, якая належыць «Газпрому», у панядзелак паведаміла, што першая нітка трубаправоду з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачала запаўняцца газам.
Усе бакі ў лібійскім канфлікце, у тым ліку расейскія найміты, учынялі дзеяньні, якія могуць уключаць у сябе ваенныя злачынствы, заявілі ў панядзелак сьледчыя ААН па правах чалавека, дадаўшы, што склалі канфідэнцыйны сьпіс падазраваных.
Жыхарка Менску Марына пасьля леташніх прэзыдэнціх выбараў неаднаразова ўдзельнічала ў пратэставых акцыях.
У расьсьледаваньні «Дасье Пандоры» сьцьвярджаецца, што прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і яго сваякі набылі ў Вялікай Брытаніі нерухомасьць на суму амаль $ 700 млн.
Журналіста Генадзя Мажэйку, які шмат гадоў працуе ў беларускім выданьні «Камсамольскай праўды», затрымалі ў Маскве ў ноч з 1 на 2 кастрычніка.
Памежная служба Польшчы называе гэта чарговай правакацыяй з боку беларускіх службаў.
Адвакат Генадзя Мажэйкі расказаў падрабязнасьці пра яго затрыманьне і самаадчуваньне.
Сотні прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі сабраліся сёньня ля турмы ў горадзе Руставі, куды быў зьмешчаны палітык пасьля арышту.
Амбасадар Швайцарыі Клёд Альтэрмат наведаў палітзьняволеную Натальлю Хершэ ў магілёўскай турме.
Дыплямат падкрэсьліў, што вялікая колькасьць мігрантаў, якія намагаюцца нелегальна перасекчы мяжу краіны, — гэта элемэнт гібрыднай вайны пад кіраўніцтвам Расеі.
У Японіі пасьля галасаваньня ў палатах парлямэнту быў абраны новы прэм’ер-міністар. Ім стаў 64-гадовы Фуміё Кісіда, які раней узначальваў МЗС краіны.
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва заявіў, што міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы паглыбіцца.
Праект закону «Аб прыпыненьні дзеяньня Пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу», быў ухвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і зацьверджаны Саветам Рэспублікі.
У Менску 4 кастрычніка адбыўся новы марш жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі і ў адзеньні нацыянальных колераў.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба лічыць неабходным узмацняць ахову мяжы зь Беларусьсю, улічваючы дзьве асноўныя існыя пагрозы — ваенную і міграцыйную.
Палата прадстаўнікоў 4 кастрычніка ўхваліла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер за заклікі да санкцый можна надоўга трапіць за краты.
На пасяджэньні шостай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня прынялі ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», інфармуе БелТА. Дэталяў няма.
Паводле сваякоў вязьняў калёніі, у ПК-17 ў Шклове адключылі ацяпленьне і пачалі рамонт трубаў.
Аднаўленьне сувязяў адбылося празь некалькі дзён пасьля таго, як Пхэньян выклікаў міжнародную заклапочанасьць шэрагам ракетных выпрабаваньняў цягам некалькіх тыдняў, што прымусіла Раду Бясьпекі ААН правесьці экстранае пасяджэньне.
Міхаіл Саакашвілі перасек грузінскую мяжу, схаваўшыся ў вэнтыляцыйнай кабіне трэйлера. Пра гэта паведамляе грузінскае выданьне CNews са спасылкай на свае крыніцы.
Расьсьледаваньне журналістаў зь Міжнароднага кансорцыюму журналістаў-расьсьледнікаў (ICIJ) расказвае, як палітыкі і бізнэсоўцы выкарыстоўваюць падатковыя гавані. Упершыню ў падобным расьсьледвальніцкім праекце паўдзельнічалі і беларусы – каманда Белсат TV «Давайце разьбірацца».
Маці Мікіты Залатарова — падлетка з эпілепсіяй, які ўтрымліваецца ў бабруйскай калёніі, не пусьцілі да яго на спатканьне і не прынялі для яго перадачу. Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН бацька падлетка Міхаіл Лапуноў.
Памежная служба Польшчы апублікавала ў Твітэры фатаграфіі з самалёта, які патрулюе польска-беларускую мяжу. На здымках бачны імправізаваны лягер мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы з Беларусьсю.
Сёньня беларусы зь Ліёну, Парыжу, Ансі і Грэноблю пікетавалі штаб-кватэру Інтэрполу ў Ліёне, каб заклікаць іх спыніць супрацоўніцтва зь менскім рэжымам.
Мэр Парыжу і палітычная дзяячка Ан Ідальго накіравала ліст у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» і ганаровага грамадзяніна сталіцы Францыі Алеся Бяляцкага, паведамляе spring96.org.
Пасьля падліку 99,92% галасоў у Грузіі на муніцыпальных выбарах лідзіруе кіруючая партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія». Паводле дадзеных ЦВК, яна набірае 46,65%.
Уладзімір Зяленскі лічыць, што апэрацыю з «вагнэраўцамі», якіх летась затрымалі ў Беларусі, праводзілі расейскія спэцслужбы.
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін зьвярнуў увагу на тое, што рэдакцыя выданьня па-ранейшаму ня мае афіцыйнай інфармацыі аб тым, што здарылася.
Наважнейшае за 2 кастрычніка.
Выніковы праект новай канстытуцыі Беларусі можа быць прадстаўлены для публічнага абмеркаваньня не пазьней за 7 лістапада. Пра гэта паведаміў у эфіры АНТ сябра Канстытуцыйнай камісіі Юры Васкрасенскі.
Ва Ўкраіне дэпутаты ад прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» на пашыраным пасяджэньні ў Трускаўцы сабралі больш за 150 неабходных подпісаў за адстаўку кіраўніка Вярхоўнай Рады Дзьмітрыя Разумкова.
Грузінскія тэлекампаніі публікуюць першыя вынікі экзыт-полаў па выніках выбараў у органы мясцовага самакіраваньня (партыйныя рэйтынгі), перадае «Эхо Кавказа».
Прафэсійная дзейнасьць журналіста ня можа быць падставай для перасьледу, пазначылі ў Радзе пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
Расейскі бок разьлічвае, што правы журналістаў у Беларусі будуць выконвацца ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі. Пра гэта ў суботу заявіла ТАСС афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Загрузіць яшчэ