Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Францыі заклікалі Інтэрпол да супрацоўніцтва з ByPol


Фота з Фэйсбуку Communauté des Bélarusses à Paris
Фота з Фэйсбуку Communauté des Bélarusses à Paris

Сёньня беларусы зь Ліёну, Парыжу, Ансі і Грэноблю пікетавалі штаб-кватэру Інтэрполу ў Ліёне, каб заклікаць іх спыніць супрацоўніцтва зь менскім рэжымам.

Нагодай паслужыла сытуацыя зь беларускім актывістам Макарыем Малахоўскім, якога затрымалі ў Польшчы, бо сілавікі зь Беларусі ўнесьлі яго ў базу міжнароднага вышуку Інтэрполу. Малахоўскага выпусьцілі ў той жа дзень, аднак беларусы Францыі выйшлі на пікет, каб надалей прадухіліць такія выпадкі.

«Загадзя мы даслалі адкрыты ліст у Інтэрпол з тлумачэньнем сытуацыі з Макарыем Малахоўскім у Польшчы, і пазначылі, што на наш погляд беларускія спэцслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для перасьледу апазыцыянэраў нават за мяжой Беларусі, — паведаміла на сваё старонцы ў ФБ суполка беларусаў у Парыжы. — Нам з Інтэрполу даслалі адказ, што яны ўжо ўжываюць пратакол Red Notice у дачыненьні да Беларусі, і што кожны запыт ад іх праходзіць спэцыяльную праверку.

Але выпадак з Макарыем сьведчыць аб іншым, таму мы ўсё роўна выйшлі да будынку ў гэтую нядзелю каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і ByPol каб прадухіліць такія сытуацыі ў будучыні. Нашыя суайчыньнікі вымушаныя ўцякаць ад перасьледу не дзеля таго каб іх працягвалі прасаваць за мяжой».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG