Талібы заяўляюць, што затрымалі чатырох членаў канкуруючай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» на поўнач ад сталіцы Афганістану, тым часам як прынамсі два баевікі Талібану былі забітыя ў выніку нападу на ўсходзе краіны.
У NATO прынялі рашэньне пазбавіць акрэдытацыі васьмярых чальцоў расейскай місіі пры альянсе, якія зьяўляюцца «неабвешчанымі супрацоўнікамі расейскай выведкі», — заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік альянсу.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра». Заяву супольнасьці апублікаваў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна 96».
Сьледчы камітэт РБ паведаміў у сваім Тэлеграм-канале, што тыя, хто публікуе ў сацыяльных сетках «цынічныя» камэнтары пра забітага пры рэйдзе на прыватную кватэру супрацоўніка КДБ, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.
У сераду старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен на саміце Эўразьвязу ў Любляне запэўніла шэсьць балканскіх дзяржаваў, якія прэтэндуюць на сяброўства ў ЭЗ, у тым, што яны — сям’я, якая аднойчы далучыцца да Эўразьвязу.
Пра падачу адпаведнай заявы ў аддзел міграцыі жанчына паведаміла ў адным зь лістоў з турмы.
Кіраўнік Беларускага расьсьледвальнага цэнтру Стась Івашкевіч расказвае пра беларускі эпізод з «Дасье Пандоры».
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бясьпецы і выказалася па некалькіх ключавых для Беларусі тэмах.
Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году газэце адмовілі ў друку на тэрыторыі Беларусі. 2 кастрычніка 2021 году за публікацыю пра Андрэя Зельцара арыштавалі яе журналіста Генадзя Мажэйку.
На карыкатуры мастак выявіў Лукашэнку і імітацыю намаганьняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку Эўразьвязу.
Біржавая цана на газ у Эўропе ў сераду, 6 кастрычніка, на лёнданскай біржы ICE перавысіла 1700 даляраў за тысячу кубамэтраў, абнавіўшы гістарычны максымум.
Паводле міністра абароны Ўкраіны, Расея выкарыстала вучэньні «Захад-2021» для нарошчваньня прысутнасьці сваіх войскаў уздоўж мяжы з Украінай.
У Дзяржаўным памежным камітэце патрабуюць ад Польшчы прапусьціць мігрантаў углыб сваёй тэрыторыі.
Бошра аль-Моалем і ейныя сёстры зьбеглі з Сырыі. Іхны брат, якому ўдалося прыехаць у Эўразьвяз раней, сабраў ім грошы на паездку. У інтэрнэце жанчыны знайшлі інфармацыю пра новы маршрут у ЭЗ церазь Беларусь.
У інтэрвію тэлеканалу CNN Аляксандар Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў журналіста Мэт’ю Чэнса ў пашырэньні фэйкаў, калі той задаваў пытаньні пра рэпрэсіі ў Беларусі. Мы вырашылі праверыць некаторыя выказваньні самога Лукашэнкі.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за паўтара года пандэміі каранавірусу ў краіне памерла толькі крыху больш за 4200 чалавек.
Былы сьледчы, які за кратамі з красавіка, даў ляканічнае інтэрвію з-за кратаў.
5 кастрычніка Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрусы дома, на лецішчы і ў офісе праваабаронцы Тацяны Равякі.
«Прааналізаваўшы падзеі апошняга году і асабліва апошняга тыдня, „Комсомольская правда“ прыняла рашэньне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампэнсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — паведаміла выданьне.
Сэнатары-рэспубліканцы Марка Рубіё і Джым Рыш і сэнатары-дэмакраты Марк Ўорнэр і Боб Мэнэндэс накіравалі ліст прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну, заклікаўшы яго прыняць неадкладныя меры для павелічэньня штату амэрыканскай амбасады ў Маскве.
Нягледзячы на адносную стабільнасьць у курдзкіх раёнах, людзі спрабуюць выехаць у пошуках лепшага жыцьця.
Сустрэча беларускай апазыцыйнай лідэркі з Анджэем Дудам адбылася падчас Варшаўскага форуму па бясьпецы.
Сёньня на пленарным пасяджэньні Эўрапарлямэнту эўракамісарка ўнутраных спраў ЭЗ Ільва Югансан выступіла з прамовай аб Беларусі ад імя кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля. Яна запэўніла народ Беларусі ў далейшай падтрымцы з боку Эўразьвязу.
З расьсьледаваньня журналістаў вынікае, што сын Віктара Шэймана Сяргей і бізнэсовец Аляксандар Зінгман займаліся пошукамі і здабычай золата ў Зымбабвэ.
Тэкст ліста апублікаваны на ягонай старонцы ў фэйсбуку.
Пасьля першага пасяджэньня суду аб ліквідацыі руху ў працэсе абвясьцілі перапынак да 8 кастрычніка.
У Грузіі падводзяць вынікі мясцовых выбараў. Апазыцыя рыхтуецца да другога туру і патрабуе вызваліць арыштаванага Міхэіла Саакашвілі. Ён называе сябе палітычным вязьнем і таксама патрабуе вызваленьня. Палітык прыбыў у Тбілісі напярэдадні рэгіянальных выбараў.
Міністэрства інфармацыі «ў сувязі з узьніклымі запытамі» нагадала, што газэта «„Комсомольская правда“ в Беларуси» — беларускі сродак масавай інфармацыі, заснаваны рэзыдэнтам Беларусі ЗАТ «БелКП-Пресс».
У МУС Беларусі паведамілі, што Генадзя Мажэйку нібыта затрымалі ў Беларусі, калі ён вярнуўся з Расеі, дзе яго быццам бы ўнесьлі ў сьпіс непажаданых асобаў. Але журналісты «Эўрарадыё» высьветлілі, што гэта ня так.
5 кастрычніка парталу Tut.by споўніўся 21 год. Кампанія разгромленая, сайт заблякаваны, 15 супрацоўнікаў у няволі, усе матэрыялы парталу за 21 год працы прызнаныя экстрэмісцкімі.
Праект новай Канстытуцыі Беларусі будзе апублікаваны не пазьней за 7 лістапада, а рэфэрэндум у пытаньні яе прыняцьця адбудзецца не пазьней за люты наступнага году. Палітычныя аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць уплыў новай Канстытуцыі на транзыт улады ў Беларусі.
Апэратар газаправоду «Паўночны паток — 2», кампанія, якая належыць «Газпрому», у панядзелак паведаміла, што першая нітка трубаправоду з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачала запаўняцца газам.
Усе бакі ў лібійскім канфлікце, у тым ліку расейскія найміты, учынялі дзеяньні, якія могуць уключаць у сябе ваенныя злачынствы, заявілі ў панядзелак сьледчыя ААН па правах чалавека, дадаўшы, што склалі канфідэнцыйны сьпіс падазраваных.
Жыхарка Менску Марына пасьля леташніх прэзыдэнціх выбараў неаднаразова ўдзельнічала ў пратэставых акцыях.
У расьсьледаваньні «Дасье Пандоры» сьцьвярджаецца, што прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і яго сваякі набылі ў Вялікай Брытаніі нерухомасьць на суму амаль $ 700 млн.
Журналіста Генадзя Мажэйку, які шмат гадоў працуе ў беларускім выданьні «Камсамольскай праўды», затрымалі ў Маскве ў ноч з 1 на 2 кастрычніка.
Памежная служба Польшчы называе гэта чарговай правакацыяй з боку беларускіх службаў.
Адвакат Генадзя Мажэйкі расказаў падрабязнасьці пра яго затрыманьне і самаадчуваньне.
Сотні прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі сабраліся сёньня ля турмы ў горадзе Руставі, куды быў зьмешчаны палітык пасьля арышту.
Амбасадар Швайцарыі Клёд Альтэрмат наведаў палітзьняволеную Натальлю Хершэ ў магілёўскай турме.
Дыплямат падкрэсьліў, што вялікая колькасьць мігрантаў, якія намагаюцца нелегальна перасекчы мяжу краіны, — гэта элемэнт гібрыднай вайны пад кіраўніцтвам Расеі.
У Японіі пасьля галасаваньня ў палатах парлямэнту быў абраны новы прэм’ер-міністар. Ім стаў 64-гадовы Фуміё Кісіда, які раней узначальваў МЗС краіны.
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва заявіў, што міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы паглыбіцца.
Праект закону «Аб прыпыненьні дзеяньня Пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу», быў ухвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і зацьверджаны Саветам Рэспублікі.
У Менску 4 кастрычніка адбыўся новы марш жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі і ў адзеньні нацыянальных колераў.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба лічыць неабходным узмацняць ахову мяжы зь Беларусьсю, улічваючы дзьве асноўныя існыя пагрозы — ваенную і міграцыйную.
Палата прадстаўнікоў 4 кастрычніка ўхваліла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер за заклікі да санкцый можна надоўга трапіць за краты.
Загрузіць яшчэ