Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтара артыкулу пра Зельцара ў «Комсомольской правде» затрымалі, Масква чакае яго вызваленьня. Навайжнейшае за 2 кастрычніка


Афицыйны прадстащник расейскага МЗС Марыя Захарава.
Афицыйны прадстащник расейскага МЗС Марыя Захарава.

Наважнейшае за 2 кастрычніка.

У Маскве затрымалі журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку. Ён у турме на Акрэсьціна ў Менску.

Расейскі бок разьлічвае, што правы журналістаў у Беларусі будуць выконвацца ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі. Пра гэта ў суботу заявіла ТАСС афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.

Прафэсійная дзейнасьць журналіста ня можа быць падставай для перасьледу, пазначылі ў Радзе пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.

Лукашэнка назваў умову, пры якой можа стаць вечным прэзыдэнтам.

У Польшчы зноў рэкордная колькасьць спрбаў перайсьці мяжу зь Беларусі.

Выйшла на волю паштарка, якую асудзілі за распаўсюд дадзеных сілавікоў.

Міжнароднае агенцтва Moody’s зьмяніла на «нэгатыўны» прагноз валютных рэйтынгаў Беларусі.

Заснаваны былым прэзыдэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», як вынікае з рэйтынгаў, займае другое месца на мясцовых выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG