Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкі журналіст зьняў відэа, на якім мігранты штурмуюць беларуска-польскую мяжу


Кадр зь відэа
Кадр зь відэа

У сацсетках набірае папулярнасьць відэа, на якім каля 70 мігрантаў штурмуюць беларуска-польскую мяжу.

Выданьне Reform.by удакладняе, што спробу прарыву мігрантаў на тэрыторыю Польшчы праз плот з калючага дроту зьняў курдзкі журналіст выданьня Gali Kurdistan Карвай Садзік. Рэпарцёр тлумачыць дзеяньні мігрантаў адчаем.


13 кастрычніка ўрад Польшчы прыняў законапраект аб будаўніцтве грунтоўнай агароджы на мяжы з Беларусьсю. Цяпер на мяжы Беларусі і Польшчы ўстаноўлена часовая агароджа з калючага дроту. Паводле папярэдніх дадзеных, будаўніцтва новай агароджы абыдзецца польскаму бюджэту ў 1,615 мільярда злотых (больш за $400 млн).

Паток мігрантаў, у асноўным з Іраку і іншых краін Блізкага Ўсходу, якія перабіраюцца ўЭЗ праз Беларусь, рэзка вырас летам 2021 году. Памежнікі Латвіі, Літвы і Польшчы лічаць, што да гэтага датычныя ўлады Беларусі, якія за грошы дастаўляюць уцекачоў у Менск пры дапамозе дзяржаўнай турыстычнай кампаніі, а затым прывозяць іх на мяжу.

У канцы жніўня Эўрапейскі суд па правах чалавека запатрабаваў ад Польшчы і Латвіі аказаць дапамогу мігрантам: ежай, вадой, адзеньнем, належнай мэдычнай дапамогай і, калі магчыма, часовым жыльлём.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG