Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жніўні краіны Эўразьвязу зарэгістравалі на 40% больш хадайніцтваў аб прытулку, чым годам раней


Група мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, 14 кастрычніка 2021 году
Група мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, 14 кастрычніка 2021 году

Колькасьць асобаў, якія шукаюць прытулку ў Эўрапейскім Зьвязе, значна расьце, паведамляе Эўрапейскае ведамства падтрымкі прытулку (EASO), у тым ліку рэкордная колькасьць заявак ад афганскіх уцекачоў.

У жніўні 2021 году краіны ЭЗ зарэгістравалі каля 56 000 заяваў аб міжнароднай абароне, паведаміла 17 кастрычніка Funke Mediengruppe са спасылкай на выканаўчага дырэктара EASO Ніну Грэгары, піша Deutsche Welle. Гэта на 16 000 заявак, або на 40 працэнтаў больш, чым у жніўні 2020 году.

Па словах Грэгары, жнівень быў трэцім месяцам запар, калі адбылося значнае павелічэньне колькасьці хадайніцтваў аб даваньні прытулку. «Такім чынам, у Эўропе мы амаль дасягнулі ўзроўню дакаранавірусных часоў па хадайніцтвах аб даваньні прытулку», — сказала кіраўніца EASO.

Яна дадала, што толькі ў жніўні грамадзяне Афганістану падалі каля 10 000 заяваў аб прытулку ў Эўразьвязе. Гэта рэкорд і на 38 працэнтаў больш, чым месяцам раней. Такое павелічэньне колькасьці заяўнікаў зьвязана зь вялікай колькасьцю зваротаў грамадзян Афганістану — як тых, хто быў эвакуяваны паветраным транспартам з Кабулу пасьля ўзяцьця ўлады радыкальным ісламісцкім рухам Талібан, так і тых, хто некаторы час жыў у Эўропе і зноўку зьвярнуўся з просьбай аб прытулку, растлумачыла кіраўніца EASO.

«Мы павінны падрыхтавацца да цяжкай сытуацыі міграцыі з Афганістану ў Эўропу», — дадала яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG