Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік МУС Шуневіч узначаліў таварыства паляўнічых і рыбаловаў


Ігар Шуневіч, архіўнае фота
Ігар Шуневіч, архіўнае фота

На гэтую пасаду Ігара Шуневіча абралі па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.

Былы міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 20 кастрычніка абраны старшынём Рэспубліканскага дзяржаўнага-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР), паведаміў Sputnik.by намесьнік старшыні праўленьня БТПР Анатоль Малажаўскі.

Паводле яго, Шуневіч быў абраны старшынём праўленьня беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў па прадстаўленьні Савету міністраў і па ўзгадненьні з Аляксандар Лукашэнкам. Папярэдні кіраўнік БТПР Юры Шумскі прабыў на гэтай пасадзе два тэрміны — 10 гадоў.

Хто такі Шуневіч

З 2012 па 2019 гады Ігар Шуневіч займаў пасаду міністра МУС Беларусі.

Таксама ён на працягу 6 гадоў быў старшынём Назіральнай рады менскага хакейнага клюбу «Дынама» (2014–2020). У верасьні 2020 году ён заняў пасаду гендырэктара менскага «Дынама», але ўжо ў траўні 2021 году пакінуў яе.

7 гадоў Ігара Шуневіча на пасадзе кіраўніка МУС не абышліся без скандалаў. Ён неаднойчы прыходзіў на парады ў форме афіцэра НКВД, пры ім насупраць будынку МУС на вуліцы Гарадзкі Вал паставілі «скульптуру гарадавога», за якой увесь час сачылі міліцыянты і затрымлівалі тых, хто спрабаваў ладзіць каля скульптуры акцыі, фатаграфавацца зь ёю ці нават проста павесіць на яе шалік. Непаўналетняга хлопца, які даў скульптуры поўху, прымусілі публічна выбачацца. Пры Шуневічу на афіцыйным сайце МУС зьяўляліся гамафобныя публікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG