Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адмаўленьне вырашальнай ролі СССР у перамозе над нацыстамі ў Расеі будуць саджаць на 15 сутак


Савецкі плакат часоў Другой сусветнай вайны, фрагмент
Савецкі плакат часоў Другой сусветнай вайны, фрагмент

Дзярждума РФ разгледзіць папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўстанаўліваюць адказнасьць за адмаўленьне вырашальнай ролі Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай.

Пакараньне прадугледжваецца і за атаясамленьне мэтаў камуністаў і нацысцкай Нямеччыны ў Другую сусьветную вайну, і за непрызнаньне гуманітарнай місіі СССР пры вызваленьні краін Эўропы. Дакумэнт унесены ў ніжнюю палату групай дэпутатаў і сэнатараў.

Забарона на гэтыя дзеяньні была прынятая парлямэнтам раней у гэтым годзе, закон падпісаў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Адказнасьць за парушэньні ў ім не ўстанаўлівалася. Новы дакумэнт прапануе штрафаваць грамадзян на пяць тысяч рублёў ці арыштоўваць на 15 сутак. Штрафы для службовых і юрыдычных асоб будуць складаць да 100 тысяч рублёў. Для іх прадугледжана таксама пакараньне ў выглядзе прыпыненьня працы на тэрмін да трох месяцаў.

Перад прыняцьцем закона аб забароне адмаўленьня ролі СССР і атаясамліваньня мэтаў камуністаў і нацыстаў яго крытыкаваў шэраг гісторыкаў.

Адзначалася, што фармулёўкі закона дазваляюць абмежаваць свабодную гістарычную дыскусію, у прыватнасьці аб ролі СССР у разьвязваньні Другой сусьветнай вайны, аб укладзе іншых краін у перамозе ў вайне, і аб пасьляваенным падзеле сьвету, пры якім Масква ўключыла ў зону свайго ўплыву краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, што ў многіх зь іх разглядаецца як акупацыя Савецкім Саюзам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG