Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў ізноў узяць барацьбу з COVID-19 у свае рукі


Сьвятлана Ціханоўская выступае ў Празе, чэрвень 2021 году
Сьвятлана Ціханоўская выступае ў Празе, чэрвень 2021 году

Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.

"Беларусы пераканаліся, піша Ціханоўская, што дзяржава ня здольная спыніць распаўсюджваньне пандэміі ў краіне. Таму мы, як заўсёды, разьлічваем толькі на сябе!

Простыя крокі, якія можна зрабіць прама цяпер:

  • Зрабіць прышчэпку;
  • Насіць маскі;
  • Сядзець дома».

Таксама Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў спампаваць на яе акаўнтах у сацыяльных сетках ўлётку і распаўсюджваць яе ўсімі магчымымі спосабамі, а таксама паставіць прапанаваны аватар і прыцягваць да захаваньня антыковідных правілаў сяброў і блізкіх.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG