Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыцынскі кісларод у шпіталі Беларусі пачалі пастаўляць вайскоўцы з авіяцыйных базаў


Ілюстрацыйнае фота. Мэдык глядзіць на балёны з кіслародам

Беларускія вайскоўцы дастаўляюць кісларод з авіяцыйных базаў Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, дзе ёсьць адпаведнае абсталяваньне, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Пры неабходнасьці дадатковыя крыніцы дапамогуць забясьпечыць бесьперабойную працу бальніц.

«За адну працоўную кампанію мы здабываем каля 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс на самай справе даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасфэрным паветры ўтрыманьне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпэратура яго кіпеньня павінна быць −183 °C. Задзейнічана вельмі шмат абсталяваньня», — распавёў Начальнік тэхнічнага разьліку газазабесьпячэньня авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Ўладзімер Лазоўскі.

Паводле яго, вайскоўцы здабываюць выключна мэдыцынскі кісларод з чысьцінёй ня менш за 99,5%.

Нядаўна буйное беларускае прадпрыемства, якое выпускае прадукты падзелу паветра, ААТ «Крыён» перайшло на вытворчасьць выключна мэдыцынскага кіслароду. Кожныя суткі там вырабляюць 200 тон мэдыцынскага кіслароду і столькі ж адгружаюць бальніцам. Дадатковыя магутнасьці па вытворчасьці кіслароду разгарнулі на «СьветлагорскХімвалакно», «Гродна-Азоце», «Нафтане».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG