Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемства вытворчасьці мэдычнага кіслароду ў Менску працуе пры поўнай загрузцы, — дырэктар


ААТ «Крыён» у Менску кожныя суткі вырабляе 200 тон мэдычнага кіслароду і столькі ж адгружае шпіталям. Кісларод для тэхнічных мэтаў цяпер вырабляюць у іншым месцы.

Пра гэта расказаў Андрэй Міткалёў, выканаўца абавязкаў дырэктара прадпрыемства, у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе Zerkalo.

«Сапраўды, магутнасьці ідуць па кіслароднай загрузцы на 100%. Але гэта не гаворыць пра тое, што кіслароду ня хопіць. Таму што на сёньняшні дзень па ўсёй рэспубліцы адбываецца разгортваньне дадатковых магутнасьцяў», — сказаў Міткалёў.

Дадатковыя магутнасьці, па словах Міткалёва, разгарнулі на сьветлагорскім «Хімвалакне», «Гродна Азоце», «Нафтане».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG