Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японская прынцэса страціла статус пасьля шлюбу з прасталюдзінам


Кей Камура і прынцэса Мака
Кей Камура і прынцэса Мака

Японская прынцэса Мака выйшла замуж за прасталюдзіна Кея Камура. Праз гэта яна пазбавілася свайго тытулу і статусу чальца імпэратарскай сям’і, паведамляе газэта «Ніккей»

Мака — пляменьніца імпэратара Нарухіта. З Камура яна пазнаёмілася ва ўнівэрсытэце ў 2012 годзе. Пра заручыны пара паведаміла празь пяць гадоў. Але тады Мака і Камура адклалі вясельле ў сувязі са скандалам: аказалася, што ў маці жаніха ёсьць доўг 4 мільёны енаў (34 тысячы даляраў).

У жніўні 2018 году Камура зьехаў у ЗША: ён паступіў у юрыдычную школу Фордхэмскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся жаніх на мінулым тыдні.

Акцыя пратэсту у Токіё супраць вясельля Мака і Камура напярэдадні іх шлюбу
Акцыя пратэсту у Токіё супраць вясельля Мака і Камура напярэдадні іх шлюбу

Рэгістрацыя шлюбу прайшла бяз пышных цырымоніяў і банкету. Мака адмовілася ад прызначанай ёй, як прынцэсе, кампэнсацыі ў 153 мільёны енаў (1,35 мільёны даляраў) на вясельле. ВВС News адзначае, што яна стала першай прынцэсай, якая не пасьледавала гэтай традыцыі.

Пасьля цырымоніі маладыя ўпершыню за чатыры гады паўсталі перад прэсай. Яны прамовілі ўступную прамову і раздалі пісьмовыя адказы на пяць абраных пытаньняў ад СМІ.

Прэсавая канфэрэнцыя Камура і Мака пасьля вясельля
Прэсавая канфэрэнцыя Камура і Мака пасьля вясельля

Журналісты адзначаюць, што прынцэса магла адмовіцца ад вусных адказаў праз псыхічны разлад: яна вельмі цяжка перажывала скандал, зьвязаны з доўгам свякрухі. Пару рэгулярна крытыкуюць у таблоідах, на ток-шоу і ў сацыяльных сетках.

Бацькі Мака — насьледны прынц Фуміхіта і насьледная прынцэса Кіка — заявілі, што выбар іх старэйшай дачкі стаў «беспрэцэдэнтным выпадкам для імпэратарскай сямʼі», дадаўшы, што яны спадзяюцца, што Мака будзе шчасьлівая ў шлюбе.

  • Паколькі ў чальцоў японскай імпэратарскай сямʼі няма пашпартоў, Мака павінная падаць заяву на атрыманьне дакумэнтаў. Пасьля гэтага мяркуецца, што пара пераедзе ў ЗША, дзе Камура працуе ў юрыдычнай фірме.
  • Паводле японскіх законаў, беручы шлюб з прасталюдзінам, статусу чальца імпэратарскага дому пазбаўляюцца толькі прынцэсы, але ня прынцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG