Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту «Камсамолкі» Мажэйку выставілі абвінавачаньні, кіраўнік газэты лічыць іх абсурднымі

абноўлена

Генадзь Мажэйка, фота з сацсетак
Генадзь Мажэйка, фота з сацсетак

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведаміла kp.ru.

  • Распальваньне сацыяльнай варожасьці (арт. 130),
  • Абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Генадзя Мажэйку трымаюць у жодзінскім сьледчым ізалятары ў камэры з карантынам па каранавірусе. Да яго не пускаюць адваката і сваякоў, а таксама не прымаюць перадач.

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін у камэнтары«Спутнику» назваў абвінавачаньне Мажэйку абсурдным.

«У нас няма ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як праз нашых юрыстаў даказваць, што гэта абвінавачаньне абсурднае. Мы будзем выступаць у судзе, калі гэта будзе магчыма, нашы юрысты будуць працаваць, будзем пісаць пра гэта, рабіць усё, што магчыма».

Таксама Сунгоркін нагадаў, што затрыманьне журналіста крытыкаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Таксама ў рэдакцыі адзначылі, што сьледчы ў справе вынес рашэньне па арышце літаральна ў апошнія гадзіны, калі міналі ўсе працэсуальныя тэрміны.

Генадзь Мажэйка. Таямнічае затрыманьне журналіста

  • У канцы верасьня на сайце «Комсомольской правды в Беларуси» зьявілася нататка, дзе адна з аднаклясьніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
  • Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску, у яго дома правялі ператрус.
  • Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі Мажэйку. Беларускія сілавікі сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта ў Менску, але ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
  • Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін сказаў, што Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты.
  • 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясьціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блякаваньня СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазыцыі Масквы.
  • 5 кастрычніка прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў паведаміў, што Генадзь Мажэйка застаўся ў ізалятары пасьля 72 гадзін утрыманьня за кратамі, што азначае тое, што да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пры гэтым абвінавачаньняў яму ня выставілі.
  • 11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачаньні ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускаюць адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымаюць перадачы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG