Беларусь разарвала дамову аб рэадмісіі з Эўразьвязам, якую фактычна не выконвала некалькі месяцаў

Ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Пасьля некалькіх месяцаў крызісу зь мігрантамі Беларусь выйшла з пагадненьня з Эўразьвязам аб рэадмісіі.

Інфармацыя пра ўключэньне ў нацыянальны рэестар закону «Аб прыпыненьні дзеяньня Пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу», зьявілася 13 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праект закону быў ухвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і тады ж зацьверджаны Саветам Рэспублікі.

Пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Зьвязу без дазволу, падпісалі ў Брусэлі 8 студзеня 2020 году. Яно прадугледжвала абавязак Беларусі прымаць нелегальных мігрантаў, якія трапілі празь Беларусь у краіны Эўразьвязу і былі там затрыманыя.

Беларусь перастала фактычна выконваць гэтае пагадненьне зь лета 2021 году.

​
XS
SM
MD
LG