Андрэй Дзьмітрыеў заявіў парталу «Смартпресс», што аспрэчваць рашэньне Вярхоўнага суду аб ліквідацыі «Гавары праўду» няма магчымасьці, бо рашэньне канчатковае.
«Будзем рабіць новую арганізацыю і працягваць будаваць «Нашу партыю», — сказаў Дзьмітрыеў.
Стварэньне партыі пад назваю «Наша партыя» Дзьмітрыеў анансаваў яшчэ сёлета ў красавіку.
- 8 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю «Гавары праўду», створаную для падтрымкі Ўладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
- Афіцыйна арганізацыю зарэгістравалі ў 2017 годзе як Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае аб’яднаньне «Гавары праўду». Гэта была сёмая спроба атрымаць афіцыйны статус, усе папярэднія скончыліся адмовай.
- «Гавары праўду» беспасьпяхова ўдзельнічала ў мясцовых выбарах 2018-га і парлямэнцкіх 2019-га. У 2020 годзе кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах ад «ГП» стаў Андрэй Дзьмітрыеў. Згодна з афіцыйнымі вынікамі, Дзьмітрыеў атрымаў 1,21% галасоў. Падчас працэдуры збору галасоў і перадвыбарчай агітацыі Дзьмітрыеў адкрыта асудзіў арышты Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага.