Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Тбілісі дзясяткі тысяч людзей патрабуюць вызваленьня Саакашвілі


Акцыя ў падтрымку Саакашвілі ў Тбілісі

Каля 50 тысяч чалавек сабраліся сёньня на плошчы ў цэнтры Тбілісі на акцыю з патрабаваньнем вызваліць экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі. Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыехалі на акцыю з рэгіёнаў, амаль столькі ж на плошчы і жыхароў сталіцы, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».

Акцыя пачалася з таго, што гендырэктар апазыцыйнага канала «Мтавары» і адзін з адвакатаў Саакашвілі зачытаў яго пасланьне, у якім палітык заклікаў грамадзкасьць краіны да прымірэньня і аб’яднаньня. Саакашвілі таксама заклікаў прыхільнікаў апазыцыі абʼяднацца і 30 кастрычніка прагаласаваць за кандыдатаў ад «Нацыянальнага руху», якія выйшлі ў другія туры практычна ва ўсіх буйных гарадах Грузіі на мясцовых выбарах.

«Цяпер ня час дзяліцца ні па якіх прыкметах, ні па партыях, час вызваліць і выратаваць Грузію і самае неабходнае сёньня для гэтага — адзінства. Краіне сёньня жыцьцёва неабходна, каб мы перастаць зьневажаць адзін аднаго і сеяць нянавісьць адзін да аднаго, мы павінны дараваць адзін аднаму — пра гэта я пішу з турэмнай камэры, як незаконны зьняволены, але буду дзейнічаць у такім жа духу і выйшаўшы адсюль».

Пасьля пачаліся выступы прыхільнікаў апазыцыі з патрабаваньнем вызваленьня Саакашвілі і крытыкай урада «Грузінскай мары».

Georgia -- Rally to support Mikheil Saakashvili, Freemisha
Georgia -- Rally to support Mikheil Saakashvili, Freemisha

Міхэіл Саакашвілі быў затрыманы ў Тбілісі 1 кастрычніка і з таго часу знаходзіцца пад арыштам. За апошнія восем гадоў — за час сваёй адсутнасьці ў Грузіі — Саакашвілі быў двойчы завочна асуджаны і прысуджаны да шасьці гадоў зьняволеньня за службовыя злачынствы. Таму ўлады Грузіі не сьпяшаюцца прадʼяўляць былому прэзыдэнту абвінавачваньні ў незаконным перасячэньні мяжы — мяркуецца, што менавіта так ён трапіў у Грузію перад выбарамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG